Знайсці
16.04.2024 / 10:53ŁacБел

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката

Ужо чатыры месяцы адвакату не даюць сустрэцца з Палінай, хаця яна ўжо даўно напісала адпаведную заяву для гэтага.

Муж Паліны Андрэй Шарэнда ў сваім фэйсбуку паведаміў, што 15 красавіка адвакат чарговы раз спрабаваў трапіць да палітзняволенай, але яму было адмоўлена.

Ужо чатыры месяцы адвакату не даюць сустрэцца з Палінай, хаця яна ўжо даўно напісала адпаведную заяву для гэтага.

Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення. 

Падтрымайце Паліну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную

Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера