Знайсці
16.04.2024 / 10:25РусŁacБел

У Капенгагене загарэлася найстарэйшая ў свеце біржа

У цэнтры Капенгагена гарыць 400-гадовы будынак біржы, паведамляе Danmarsk Radio. Будынак біржы быў эвакуяваны і ачэплены, таксама перакрыты мост Кніпельзбро ў абодва бакі.

Скрыншот відэа сацсеткі

Будынак біржы знаходзіўся на рэстаўрацыі: улады горада планавалі аднавіць арыгінальны фасад будынка.

Будаўніцтва біржы было завершана ў 1640 годзе, гэта адзін з найстарэйшых будынкаў сучаснага Капенгагена і адна з найстарэйшых біржаў у свеце.

Цяпер там размяшчаецца офіс Дацкай гандлёвай палаты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера