Знайсці
16.04.2024 / 09:378РусŁacБел

«Мама — не расказаць. Акно разбівала, думала выратаваць дзяцей». Падрабязнасці трагедыі ў Бярозаўскім раёне, дзе на пажары загінулі чацвёра дзяцей

У нядзелю пры пажары ў Бярозаўскім раёне ў вёсцы Ястрэбель загінулі чацвёра малых дзяцей ва ўзросце ад двух месяцаў да шасці гадоў. З агню змагла выратавацца толькі 37-гадовая маці і яе 4-гадовая дачка. Яны знаходзяцца ў бальніцы.

Згарэлы дом. Фота: СТБ

Два званкі з розніцай усяго ў некалькі хвілін — спачатку на лінію 101 датэлефанаваўся сведка, следам і маці. Усё адбывалася на вачах суседкі Надзеі Максімаўны. Яна сабралася пакарміць курэй, калі пачула рэзкі хлапок. Следам — полымя і крык. Пажылая жанчына выйшла на дарогу і ўбачыла 4-гадовую малую, паведамляе СТБ.

«З веранды полымя ледзь не да гаража. Не падыдзеш. Я да дзяўчынкі падышла, кажу: «Хто цябе вывеў?» — «Я сама выбегла». Пытаюся: «Дзе астатнія?» — «Дома засталіся». А мама — не расказаць. Акно разбівала, думала выратаваць дзяцей», — кажа жанчына.

У гэты дзень стаяў моцны вецер. Полымя з веранды ў долю секунды перакінулася на дах. Драўляны дом успыхнуў як запалка.

Супрацоўнікі МНС аператыўна прыбылі да месца выкліку. У доме гаспадарыў агонь. Унутры ратавальнікі знайшлі целы загінулых чацвярых дзяцей ва ўзросце ад 2 месяцаў да 6 гадоў. На месцы пажару працавалі спецыялісты. Была аказана неабходная псіхалагічная дапамога сваякам загінулых дзяцей.

Па словах відавочцаў, агонь пачаўся на верандзе, а затым ахапіў увесь дом. Перакрыцці і дах цалкам знішчаны. Сцены захаваліся не цалкам. Што ж стала прычынай такой страшнай трагедыі, зараз высвятляюць спецыялісты.

У вёсцы Ястрэбель пражывае каля 200 чалавек. Усе адзін у аднаго навідавоку. Пацярпелая сям'я пераехала з Салігорска прыкладна год таму. Аднавяскоўцы пераконваюць, што была нармальная, не выпівалі, нічога кепскага. Мама знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку і ўвесь час прысвячала дзецям.

Сама сям'я з Салігорска. Бацька там працуе на шахтах. Быў у нядзелю, а 11-й гадзіне паехаў на працу назад. Трагедыя здарылася праз тры гадзіны.

Пацвярджае гэта і старшыня сельсавета. Старэйшая дзяўчынка рыхтавалася восенню ісці ў першы клас. Сям'ю дома наведвалі і сацыяльны педагог, і ўчастковы інспектар, і прадстаўнікі мясцовай улады.

«Я была сама ў гэтай сям'і. Мне вельмі спадабалася, у доме ўтульна, створаны для дзяцей усе ўмовы. Мама вельмі добразычлівая. Мясцовыя жыхары гаварылі аб гэтай сям'і добра», — кажа Вольга Шаўчэнка, старшыня сельсавета.

Чытайце таксама:

У Бярозаўскім раёне згарэў дом шматдзетнай сям'і. Чацвёра дзяцей загінулі

У Магілёўскім раёне згарэў падключаны ў разетку гіраскутар

На пажары ў Талачынскім раёне загінулі тры чалавекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
40
Абуральна
7
2
Пытанне /адказаць/
16.04.2024
Догадайтесь сами, здагадваюся: сям'і ад дзяржавы не выдзелілі няню ў дапамогу. Няма дзіцячых садкоў. Маці вымушаная была выкручвацца без усялякай дапамогі, сама. На такую сям'ю з такімі малымі дзецьмі павінна выдзяляцца бясплатная няня. Лукашэнкаўскія сацслужбы пераўтварыліся ў карны ворган - толькі ціснуць на маці і далбяць праверкамі, і нуль дапамогі. Зараз яны будуць ва ўсім вінаваціць маці. І маральна давадзіць да самагубства чалавека, які страціў усё.
2
Пытанне /адказаць/
16.04.2024
У старым трудавым кодэксе было напісана, што выхаванне дзяцей гэта грамадска значымая дзейнасць, таму за яе паложаны быў трудавы стаж. Гэта праца павінна аплачвацца дзяржавай, вялікім сем'ям у дапамогу павінна выдзяляцца бясплатная няня ад дзяржавы. Адна жанчына не можа ўгледзець за вялікай колькасцю дзяцей. Звычайна на вёсках былі вялікія сем'і, былі бабулі, дзядулі, цёткі, дзядзькі, старэйшыя дзеці. Усе дапамагалі мацеры прыглядаць за дзецьмі. Жанчын не пакідалі адных у такой справе. Зараз дзяржавай разбураныя сямейныя сувязі. Людзі вымушаныя пераяжджаць у пошуках заробку, працы. Застаюцца без родзічаў. Значыць, дзяржава павінна даваць у дапамогу няню, якая будзе дапамагаць такім сем'ям.
2
Пытанне /адказаць/
16.04.2024
На тое, каб хадзіць і ладзіць праверкі, у сацслужбы ёсць людзі і грошы. А каб няню ў дапамогу сям'і даць - няма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера