Знайсці
16.04.2024 / 09:042РусŁacБел

Жыхар Камянца перакрыў вуліцу калючым дротам, каб паскорыць рамонт дарогі

Дрэнны стан дарогі абярнуўся спрэчнымі захадамі, якія прыйшлося распачаць жыхару Камянца Андрэю для абароны свайго ўчастка ад падтаплення водамі.

Фота: kamenec.by

Дом, у якім ён жыве, размешчаны на скрыжаванні вуліц Сяргея Вірко і Меліяратараў, піша мясцовае выданне kamenec.by.

Гады паўтара таму тут выконваліся работы па будаўніцтве размеркавальнага газаправода да квартала індывідуальнай жылой забудовы ў Камароўшчыне, і дарогу пасля сябе падрадная арганізацыя пакінула ў самым непрывабным стане.

Андрэй Мікалаевіч паказвае фатаграфіі затопленага двара, гаража і хлявоў: усё ў вадзе па калена — пасля моцных дажджоў вада з вуліцы ішла ў двары. Потым паказвае перапіску з рознымі інстанцыямі: там праблему прызнаюць і абяцаюць выканаць рамонт дарогі, як толькі з'явіцца магчымасць. Але час ідзе, а магчымасці ўсё не з'яўляюцца.

Фота: kamenec.by

Урэшце, каб засцерагчы сябе ад затаплення, чалавек за свае сродкі завёз, паводле яго слоў, 180 тон пяску, падняўшы такім чынам частку вуліцы, якая непасрэдна прымыкае да яго ўчастку. Пасярэдзіне вуліца па-ранейшаму не праезжая.

Натуральна, што машыны ў бок Камароўшчыны і назад пачалі ездзіць менавіта па гэтым сухім баку, разбіваючы і яе, што па зразумелых прычынах жыхароў дома не задавальняе.

Між тым участак вуліцы, пра які ідзе гаворка, знаходзіцца ў такім стане, што Камянецкая ЖКГ па ўзгадненні з ДАІ вырашыла наогул на час закрыць яго для руху. Каля двух месяцаў таму з абодвух бакоў яго перакрылі турнікетамі і ўсталявалі «цагліну» — знак, што праезд забаронены. Людзі маглі праходзіць, ровары таксама. Але потым, распавядае Андрэй, хтосьці перасунуў турнікет, і машыны зноў пайшлі напрасткі, бо аб'язджаць за квартал камусьці здалося далёка. А літаральна на днях хтосьці наогул перакуліў ўсю канструкцыю.

Фота: kamenec.by

Тады Андрэй перакрыў дарогу з дапамогай калючага дроту, павесіўшы яшчэ і самаробны плакат, папераджальны: аварыйна-небяспечны ўчастак, праход і праезд забаронены. Чым выклікаў зразумелую незадаволенасць у тых, хто прывык тут хадзіць.

Калі журналісты пад'ехалі, ля гэтага дроту стаялі дзве маладыя жанчыны і вельмі абураліся. Там, на Камароўшчыне, у кагосьці з іх будуецца дом, і жанчына з дзіцем часта ходзіць туды пешшу. Цяпер што, абыходзіць трэба за цэлы квартал? У выніку прыехала міліцыя і дала Андрэю строгае ўказанне: дрот зняць і праход для людзей і ровараў адкрыць.

Праблему абяцаюць вырашыць у самы бліжэйшы час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Зорро/адказаць/
16.04.2024
Стукач
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.04.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера