Знайсці
12.04.2024 / 19:1312РусŁacБел

З Беларусі эвакуявалі сястру прарасійскай актывісткі Мірсалімавай

Крысціна Мірсалімава выехала з Беларусі з дапамогай «Байсола».

Крысціна Мірсалімава. Фота: сацсеткі

Крысціна была актывісткай у Віцебску, прынцыпова перайшла на беларускую мову. 

Пра яе эвакуацыю паведаміў кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак.

«Крысціна — родная сястра Эльвіры Мірсалімавай, якая стала па іншы бок барыкад і цяпер бароніць «рускі мір» у Беларусі. Гэтае жыццё і наша праца значна цікавейшыя за кіно», — напісаў Стрыжак.

Крысціна Мірсалімава піша пра сябе:

«Напрыканцы 2021 года я ў адчаі зразумела, што ў мяне няма ніякіх іншых спосабаў адкрыта дэманстраваць сваю пазіцыю, акрамя беларускай мовы — і я зрабіла крок, пра які думала яшчэ са школьных часоў — перайшла цалкам на беларускую».

Яна тлумачыць, што не змагла заставацца ў Беларусі пасля хапуна 23 студзеня.

«15 содняў у жорсткіх умовах ІЧУ і крымінальная справа. Я з’ехала не адразу, усё спадзявалася, што гэта звычайнае запужванне ў іх манеры. Але гэтым разам пагроза стала залішне вялікай, і паміж турмой і замежжам я выбрала эміграцыю.

Дома ў мяне мама 73 гадоў, якой вельмі цяжка хадзіць, і пры гэтым яна цяпер адказная за майго сабаку Курта, які жыве з ёй. За апошнія паўгода мама перажыла пералом хрыбетніка і аперацыю. А нядаўні пералом рукі яна атрымала ўжо падчас майго ўтрымання за кратамі».

Нядаўна на сутках, нагадаем, была і Эльвіра Мірсалімава. Праўда, поглядаў яна не змяніла.

Чытайце таксама:

«Мне сорамна, што жанчыну адправілі за краты». Беларус, чыя скарга прывяла Мірсалімаву ў ізалятар, расказаў, што адбылося

Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»

Хто такая Эльвіра Мірсалімава, якую ўжо нават лукашэнкаўцы вінавацяць у беларусафобстве

«Называлі палітычнай прастытуткай». Сталіністка Мірсалімава расказала пра два дні за кратамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
19
Абуральна
4
0
Ніно/адказаць/
12.04.2024
Эвакуатор, вось вам і узровень сучасных мянтоў... Ну проста шкалата па развіцці. Нажаль шкалата са зброяй
11
Эвакуатор/адказаць/
13.04.2024
Поэт-песенник, эх ты, Гаврила! Совет - не транслируй свои рвано-колотые фантазии на других, неуместно.
12
Эвакуатор/адказаць/
13.04.2024
Ніно, ты Грузией занимайся и не вмешивайся в наши бренные дела.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031