Знайсці
11.04.2024 / 10:59ŁacБел

У Мінску відавочца выратаваў з вады жанчыну. Яны была без адзення і без прытомнасці

10 красавіка каля 17:30 у вадзе канала Сляпянскай воднай сістэмы відавочца выратаваў жанчыну, паведаміла Таварыства ратавання на водах.

Паводле МНС, жанчына, 1995 года нараджэння, знаходзілася ў вадзе без адзення і прытомнасці. 

Выратаваў жанчыну Сяргей Захаранка — работнік універсітэта МНС. Разам з жонкай, паводле прэс-службы МНС, ён якраз гуляў каля канала і ўбачыў, што метрах у пяці ад берага знаходзіцца жанчына. 

Захаранка выцягнуў дзяўчыну на бераг, зрабіў рэанімацыйныя дзеянні. 

Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелай «стан пасля патаплення». Яе шпіталізавалі. У якім яна цяпер стане, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

На пажары ў Талачынскім раёне загінулі тры чалавекі

У Гомелі бура абрынула сцяну жылога дома

У Гомелі ратавальнікі знялі з даху белага паўліна ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера