Знайсці
30.04.2024 / 21:39ŁacБел

Глыбоцкага бодзібілдара Шарабайку зноў будуць судзіць

Праваабарончы цэнтр «Вясна» даведаўся, што палітвязня Аляксандра Шарабайку 7 траўня зноў будуць судзіць. Акрамя яго, па справе яшчэ праходзяць Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).

У залежнасці ад ролі кожнага фігуранта мужчын абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.

Глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.

Чытайце таксама:

Судзяць жанчыну, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам — пагражае да 12 гадоў. А з яе тэлеграм-акаўнта актыўнічае ГУБАЗіК

Стала вядома, у чым вінавацяць дыджэя з Кобрына з украінскім пашпартам. Ён знік больш за год таму

За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек. І гэта толькі тыя, пра каго вядома

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031