Знайсці
01.04.2024 / 08:37РусŁacБел

Фанаты не знайшлі некалькіх трэкаў на кружэлках з новым альбомам Беёнсе

Прыхільнікі, якія аформілі перадзамову на вініл з новым кантры-альбомам Cowboy Carter, пабачылі, што на кружэлках адсутнічае пяць трэкаў, піша Бі-бі-сі.

Photo by Perry Knotts/Getty Images

Альбом выйшаў у пятніцу пад ухвальныя водгукі крытыкаў, некаторыя з якіх назвалі яго шэдэўрам. Паведамляецца, што на вініл-версіі, у прыватнасці, няма папулярных сярод прыхільнікаў спявачкі песень YaYa і Spaghetti.

«Мне так сумна», — напісаў адзін з фанатаў на Reddit — ён заплаціў 40 даляраў за перадзамову альбома на сайце Беёнсе і атрымаў сваю копію ў пятніцу.

«Гэта так крыўдна, бо Ya Ya ўваходзіць у пяцёрку любімых песень на альбоме», — напісалі калекцыянеры вінілу Мэт і Хуан у тыктоку.

Усяго на пласцінцы адсутнічаюць пяць песень і інтэрлюдый: Spaghetti, Flamenco, the Linda Martell Show, Ya Ya і Oh Louisiana.

Пры гэтым незразумела, ці закрануты ўсе вінілавыя копіі. Прыхільнікі таксама паведамілі, што на CD-версіі няма чатырох трэкаў.

«Што гэта такое?! Як яна магла прадаць няпоўны альбом?» — скардзіцца адзін з карыстальнікаў Reddit.

Як адзначае музычны аглядальнік Бі-бі-сі Марк Сэвідж, верагоднае тлумачэнне заключаецца ў тым, што Беёнсе дадала гэтыя песні ў канцы працы над альбомам.

Вытворчасць вінілу распісана на месяцы наперад, а тэрміны вырабу накладу кружэлак складаюць ад 10 тыдняў да 6 месяцаў, таму майстар-копіі альбомаў павінны быць перададзены заводам задоўга да іх афіцыйнага выхаду.

Артысты таксама нярэдка ўносяць змены ў трэклісты і самі кампазіцыі ў апошнюю хвіліну.

Рэпер Канье Уэст некалькі разоў абнаўляў свой альбом 2016 года the Life of Pablo пасля яго выхаду, змяняючы трэкліст у стрымінгавых сэрвісах да таго часу, пакуль не быў канчаткова задаволены.

Чытайце таксама:

Тэйлар Свіфт абсвісталі на Супербоўле за куфаль залпам выпітага піва

«Грэмі»: назвалі найлепшыя песні года

Попыт на вінілавыя кружэлкі ў Брытаніі дасягнуў піку з 1990 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031