Знайсці
29.03.2024 / 21:312РусŁacБел

Памерла Лета Юстыновіч

29 сакавіка а 15-й гадзіне памерла Лета Юстыновіч. Гэтую мініяцюрную мінчанку ў вышываным адзенні і карункавай палярыне ў твар ведалі тысячы людзей, хоць яна не з тых, каго паказвалі па тэлебачанні.

Лета Юстыновіч (злева) побач з іншым сімвалам і ўвасабленнем беларускага нацыянальнага і дэмакратычнага руху — Нінай Багінскай

Лета Юстыновіч нарадзілася ў Мінску ў 1939 годзе. Гадавалася без бацькі, бо ён, па прафесіі інжынер, загінуў 12 сакавіка 1940 года на савецка-фінскай вайне. Маці была настаўніцай.

Адукацыю Лета атрымлівала ў мінскім Політэхнічным інстытуце. Пасля яго заканчэння паехала працаваць у сібірскі Брацк, але праз пяць гадоў вярнулася на радзіму, каб застацца на ёй назаўсёды. 

Вядомай жанчына стала таму, што, як сама казала ў 2009 годзе, «у 1989-м, калі пачалося Адраджэнне, я кінулася ў яго з галавой. Гэтыя дваццаць гадоў ім і жыву».

Дзесяткі гадоў яе можна было бачыць практычна на ўсіх апазіцыйных акцыях, якія адбываліся ў Мінску — і на буйных, і на дробных. Далёка не кожны з іншых іх удзельнікаў ведаў, як яе завуць, але ў твар пазнавалі тысячы людзей. Яна была сапраўдным сімвалам і ўвасабленнем беларускага нацыянальнага і дэмакратычнага руху.

Пахаванне Леты Юстыновіч пройдзе ў суботу, 30 сакавіка, а 13-й гадзіне ў Лоску на Валожыншчыне. У гэтай вёсцы жыве яе дачка.

Чытайце таксама:

Спадарыня Лета

Памёр калісьці вядомы блогер Целагрэйкін

Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
91
Абуральна
5
0
Хуч/адказаць/
29.03.2024
Вечная памяць! Гэтая жанчына была адной з тых, якія атачылі колам і ня далі прыняць мянтам, калі тыя кінуліся, каб мяне схапіць падчас аднаго з шэсьцяў. Няхай Пан Бог прыйме тваю душу ў сваё Валадарства дзе ўсе сьвятыя спачываюць. RIP
30.03.2024
Пакойся з мiрам Беларуска!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031