Знайсці
29.03.2024 / 11:036РусŁacБел

На першым паверсе ГУМа адкрылася кавярня з відам на горад і пірожнымі па 3,5 рубля

Цяпер на першым паверсе ўнівермага можна выпіць кавы з дэсертам, а бонусам атрымаць прыгожы від. У меню — пірагі, дэсерты і салаты, піша Onliner.by.

Многія ведаюць, што на другім паверсе ГУМа ёсць кафэтэрый з недарагімі дэсертамі. Галоўная фішка — вафлі з начынкамі па рэцэптах XIX стагоддзя. Цяпер кавярня з добрым відам адкрылася і на першым паверсе. На галоўным уваходзе павярніце направа (арыентавацца можна на частку залы, дзе цяпер прадаюць прадукты).

У разгар працоўнага дня столікі былі свабодныя, а вось па вечарах тут бывае поўная загрузка. Падобна на тое, мінчукам ідэя спадабалася. У каментарах да допісу аб адкрыцці ў інстаграме наведвальнікі асабліва вылучаюць інтэр'ер.

Цяпер пяройдзем да самага цікавага — ежы. Цэннік на дэсерты дэмакратычны: 3,5 рубля за мерэнгавыя рулеты з рознай начынкай (вішня, апельсін, лімонныя канфіцюры і фісташкавая паста — пад любы настрой), столькі ж за рулет «Снікерс» і «Чырвоны аксаміт».

З асабліва цікавага — тварожнік за 4 рублі. Аматарам шакаладу прыгатавацца: шакабомба чакае ласуноў, якія гатовыя заплаціць за дэсерт 6 рублёў. Столькі ж каштуюць і эклеры са смакам какоса, вяршкоў і карамелі.

Яшчэ адна фішка — пірагі. Кажуць, гэта фірмовая выпечка з пякарні ГУМа. Начынне прапануюць такія: вішня, тварог, сыр, курыца, шпінат. Ніжэй можна глянуць цану за 1 кг, але без праблем адрэжуць кавалачак жаданага памеру.

Чытайце таксама:

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

У Мінску адкрылі справу аб банкруцтве буйной сеткі рэстаранаў

«Капец. Стыдоба!» Тыкток парвала відэа жанчын каля кававага аўтамата ў Баранавічах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
29.03.2024
Dyk tam za na druhim paviersie byla kaviarnia... Ja dobra pamiataju, tam i piva bylo. Darecy, abstaliavannie dakladna z toj, staroj kaviarni, pierataranili.
0
сладкоежка/адказаць/
29.03.2024
Демократичные цены? Автор, сколько вам заплатили за рекламу?
0
Алек. Ру/адказаць/
29.03.2024
Савок быу́, савок і застау́ся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930