Знайсці
20.04.2024 / 07:551РусŁacБел

Канелоні з двума варыянтамі начынак: мясной і вегетарыянскай

Італьянская макарона канелоні — гэта вялізныя трубачкі дыяметрам 2-3 сантыметры. Начыніць іх можна тым, што вам даспадобы, — ад розных відаў мяса да сыру са шпінатам (апошняе падыдзе вегетарыянцам або тым, хто посціць). У выніку атрымаецца страва, якая нечым нагадае лазанню, а ў нечым будзе цалкам арыгінальнай.

Фота: greatitalianchefs.com

Канелоні з ялавічным фаршам і мацарэлай, рэцэпт

Спатрэбіцца:

  • 1 пакунак трубачак канелоні (400 г)
  • 400 г ялавічнага фаршу
  • 200 г сыру рыкота
  • 200 г цёртага сыру мацарэла
  • 500 г таматнай пасты
  • соль, чорны перац

Як гатаваць:

  1. Каб прыгатаваць ідэальныя канелоні, абсмажце іх спачатку на патэльні з невялікай колькасцю алею. Прыпраўце.
  2. Нафаршыруйце трубачкі сумессю з рыкоты, мацарэлы, прыгатаванага фаршу і паловы таматнай пасты.
  3. Выкладзіце фаршаваныя канелоні ў гарачатрывалую форму. Пасыпце зверху сырам, змажце таматнай пастай. Прыпраўце свежым чорным перцам.
  4. Запякайце ў духоўцы 45 хвілін пры тэмпературы 160 °C і падавайце з зялёнай салатай.

Канелоні з сырам тофу і шпінатам, рэцэпт

Спатрэбіцца:

  • шпінат замарожаны 250 г
  • тофу 180 г
  • часнок 2 зубкі
  • масла для змазвання формы
  • адна невялікая цыбуліна
  • мушкатовы арэх, перац, соль
  • кансерваваныя нарэзаныя памідоры
  • таматавы канцэнтрат 30 г
  • лыжка шматкоў неактыўных дрожджаў
  • базілік

Як гатаваць:

  1. Цыбулю наразаем пер'ем і трохі абсмажваем на разагрэтым алеі.
  2. Дадаём шпінат і часнок, накрываем вечкам і гатуем некаторы час.
  3. Дадаём да шпінату здробнены тофу і гатуем, пакуль вада і спецыі не выпарацца. Даём астыць.
  4. Добра змешваем інгрэдыенты для падліўкі (кансерваваныя памідоры, таматавы канцэнтрат, дрожджы, базілік)
  5. Разаграваем духоўку да 180°С.
  6. Вышмароўваем гарачатрывалую форму маслам.
  7. Фаршыруем канелоні начыннем, выкладваем трубачкі пластамі, а потым паліваем іх падліўкай.
  8. Выпякаем пад накрыўкай каля 35-40 хвілін.

Чытайце таксама:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Запяканка з курыцай, рысам і брокалі — рэцэпт

Пастухоў пірог — неўміручая класіка

Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
вось/адказаць/
20.04.2024
Тым хто помсціць шпінат з сырам 🤦
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031