Знайсці
28.03.2024 / 22:186РусŁacБел

Павел Дураў паабяцаў новую функцыю ў тэлеграме спецыяльна для нашага рэгіёна

Карыстальнікі з Беларусі, Украіны і Расіі змогуць абмяжоўваць кола тых, хто можа дасылаць ім асабістыя паведамленні ў тэлеграме, паведаміў заснавальнік папулярнага месенджара Павел Дураў.

Новаўвядзенне звязана з тым, што 4 дні таму расейскамоўныя карыстальнікі сталі скардзіцца на тое, што атрымліваюць паведамленні ад незнаёмых асоб з заклікамі да тэрактаў.

«На працягу гадзіны пасля атрымання падобных скаргаў мы ўжылі шэраг тэхнічных мер і арганізацыйных мер для таго, каб прадухіляць гэтую актыўнасць. У выніку дзясяткі тысяч спробаў адправіць такія паведамленні былі спыненыя, а тысячы карыстальнікаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым флэшмобе, сутыкнуліся з вечным блакаваннем сваіх тэлеграм-акаўнтаў», — напісаў Павел Дураў.

Абмежаванне асабістых паведамленняў пачне працаваць з пачатку наступнага тыдня. Таксама ідзе праца па ўкараненні рашэння на аснове штучнага інтэлекту для больш эфектыўнай фільтрацыі падобнага спаму.

«Telegram — не месца для несанкцыянаваных рассылак і заклікаў да гвалту», — падкрэсліў Дураў.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава пільней сачыць за тэлеграмам

МУС сцвярджае, што беларусам прыходзяць прапановы аб тэрактах

Таямніца «людзей у сінім» на канцэрце ў «Крокусе» канчаткова высветлілася. Гэта дакладна не фээсбэшнікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
8
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
6
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
1
3
хтосьці/адказаць/
29.03.2024
стоп ФСБ, адразу бачна чарговага прасунутага карыстальніка!) Хто вам абяцаў скразное шыфраванне звычайных паведамленняў? Ці нехта кажа пра аналіз кантэнту сакрэтных чатаў? (сапраўды шыфраваных)
29.03.2024
хтосьці, у тэлеграме саматужнае шыфраванне, якое дагэтуль не прайшло ніводны аўдыт у гэтай сферы. А ўсе ключы мыбыць захоўваюцца на пашыным сэрверы, магчыма і ў рф. 
0
Паша ФСБ /адказаць/
29.03.2024
Так вам і трэба
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930