Знайсці
24.03.2024 / 12:2126РусŁacБел

У расійскага спецназаўца, які адрэзаў вуха затрыманаму таджыку, на форме нашыўка з колаваротам, прыроўненым да свастыкі

Адкуль яна там магла ўзяцца?

Расійскі нацыяналіст Яўген Расказаў (Тапаз) пахваліўся у сваім тэлеграм-канале, што менавіта яго падпісчык адрэзаў вуха таджыку, які падазраецца ў тэракце. Ён жа напісаў, што нож выстаўлены на аўкцыён.

На здымку, які размешчаны ў канале відаць, што ў расійскага сілавіка, які трымае нож, на рукаве сімвал калаўрату (колавароту). Ён уяўляе сабою васьміпромневы сімвал сонца, папулярны ў рускім неанацызме.

Рашэннем аднаго з раённых судоў Казані яшчэ ў 2020-м годзе калаўрат быў уключаны ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Фота: тэлеграм-канал Topaz_Penetrator

«Гэтая выява зʼяўляецца падобнай да свастыкі да ступені змяшэння і ў такой якасці падлягае ідэнтыфікацыі як знак, які рэабілітуе і гераізуе нацызм», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Нягледзячы на забарону, неанацысцкая сімволіка працягвае выкарыстоўвацца расійскім спецназам. Напрыклад, калаўрат зʼяўляецца адной з эмблем дыверсійна-штурмавой разведвальнай групы «Русіч».

Чытайце яшчэ:

З'явілася ВІДЭА, на якім сілавікі адразаюць вуха таджыку, затрыманаму за тэракт

Зʼявілася відэа, знятае самімі тэрарыстамі ў «Крокусе»

«Напэўна, усе развіталіся з жыццём». Сяргей Светлакоў расказаў, як выратаваўся з «Крокуса»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
58
0
Аххаха/адказаць/
24.03.2024
Mafkees , проста абсікацца, як русня старанна дадае "пуценскую", нібыта ў гэтым крыецца рэч. А ельцынскую, вася? А прікрасную будушчева? 
0
Панове/адказаць/
25.03.2024
Справа не ў сымбалях, а ў тым што гэты мусарок садыст. І грамада маскавітаў збольшага такая ж, бо ўхваляе яго ўчынак.
0
Mafkees /адказаць/
25.03.2024
Аххаха, Таварисч диванный патриот. Я не уверен что понял что ты от меня хочешь и поэтому я хз что тебе ответить. То ли НА... тебя послать или что? Такой профиль как ты максимум на что способен это диктатуру с шариками и цветочками шатать,а как за ж..у возьмут так найдешь множество причин почему людей сдал. Иди своей дорогой глум,пока ветер без камней.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031