Знайсці
23.03.2024 / 15:3734РусŁacБел

Пуцін пра ўдзельнікаў тэракту: Яны спрабавалі рухацца ў бок Украіны

Пуцін выступіў са зваротам да народа Расіі. Ён абвясціў 24 сакавіка Днём жалобы па ахвярах тэракту ў «Крокус Сіці Холе».

«Усе чацвёра непасрэдных выканаўцаў тэракту, усе тыя, хто страляў, забіваў людзей, знойдзены і затрыманы. Яны спрабавалі схавацца і рухаліся ў бок Украіны, дзе па папярэдніх даных для іх з украінскага боку было падрыхтавана акно для пераходу дзяржаўнай мяжы», — сказаў ён.

Пуцін назваў учорашнія падзеі крывавым і варварскім тэрактам.

«Ахвярамі тэракту ў «Крокусе» сталі дзясяткі мірных, ні ў чым не вінаватых людзей», — сказаў ён.

Пуцін выказаў спачуванні ўсім, хто страціў родных і блізкіх.

«Тэрарыстаў чакае адплата і забыццё, будучыні ў іх няма», — заявіў Пуцін.

Чытайце таксама:

У Крамлі далі ўказанне дзяржаўным і лаяльным уладзе СМІ падкрэсліваць у тэракце «ўкраінскі след»

У Душанбэ заявілі, што трое мужчын з арыенціровак не датычныя да тэракту

Усе затрыманыя па падазрэнні ў тэракце ў «Крокусе» — грамадзяне Расіі

Затрыманы па справе тэракту ў «Крокус Сіці Холе» кажа, што застрэліў людзей за грошы

Колькасць ахвяр тэракта ў «Крокус Холе» працягвае расці — ужо 150 чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16
0
Олег/адказаць/
24.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Сматрашчы/адказаць/
24.03.2024
пляски на крови со обоих сторон
0
Тэкля/адказаць/
24.03.2024
Канешне ж накіроўваліся ва Украіну! Сам адсачыў са свайго бункеру
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031