Знайсці
22.03.2024 / 17:10РусŁacБел

Латвія пакуль не будзе забараняць у сябе машыны з беларускімі нумарамі

21 сакавіка латвійскі Сейм перадаў назад у адказную камісію папраўкі да Закона аб дарожным руху, якімі меркавалася распаўсюдзіць тыя ж абмежаванні, што дзейнічаюць для машын з рэгістрацыйнымі нумарамі Расіі, і на аўтамабілі з беларускімі нумарамі, паведамляе Lsm.lv.

Здымак ілюстрацыйны

Законапраект Народна-гаспадарчая камісія латвійскага Сейма раней не ўхваліла. Як патлумачыла раней яе старшыня Скайдрыце Абрама, папраўкі былі слаба падрыхтаваныя, бо ў іх было проста скапіявана тое самае, што было ў папраўках аб машынах з расійскімі нумарамі:

«Трэба было прадугледзець грунтоўныя выключэнні — напрыклад, што ўцекачы вывозяць свае сем'і, каб выратаваць іх ад жахаў рэжыму Лукашэнкі. Праблема і з прапановамі, Што рабіць з машынамі — канфіскоўваць, блакаваць колы? Былі і дыскусіі пра штрафы».

Мясцовае МЗС лічыць, што гэта пытанне палітычнай волі — забараняць рух машын з беларускімі нумарамі ў Латвіі ці не. Міністэрства звяртае ўвагу, што ўведзеныя Еўрасаюзам супраць Расіі і Беларусі санкцыі адрозніваюцца: санкцыі супраць Беларусі цяпер не забараняюць увоз аўто з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі ў Еўропу. Не ўвялі такой забароны і Літва ды Польшча.

Цяпер улічваюцца абставіны пасля нелегітымных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў краіне, нагадвае МЗС. З-за іх многія беларусы вымушаныя эміграваць, на што неаднаразова звяртала ўвагу Святлана Ціханоўская. Зрэшты, у МЗС гатовыя дыскутаваць аб неабходнасці забароны і ўмовах яго ўвядзення.

Перамяшчацца па дарогах Латвіі машынам з расійскімі нумарамі забаронена з 15 лютага — пад пагрозай канфіскацыі і штрафу. Першапачаткова меркавалася распаўсюдзіць забарону і на машыны Рэспублікі Беларусь, але з улікам складу беларускай дыяспары (пераважна людзі, апазіцыйна настроеныя да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі) вырашылі гэтага не рабіць. У адваротным выпадку мноства беларусаў маглі пазбавіцца транспарту, бо вывезці свой аўтамабіль адсюль яны не могуць, як і зарэгістраваць яго ў Латвіі.

Чытайце таксама:

Пяць краінаў ЕС заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

Польшча і Літва выступаюць за сінхранізацыю санкцый адносна Беларусі і Расіі

Еўрапейскі суд зняў санкцыі з «Белшыны»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031