Знайсці
20.03.2024 / 20:53РусŁacБел

Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. Пра гэта напісаў у фэйсбуку лідар таксама ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў.

Дзмітрый Кучук

«Чакалі на волі ў нядзелю 17-га, бо ў гэты дзень сканчаліся 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак дагэтуль ён не на свабодзе. Родныя не ведаюць, дзе і што з ім. Спадзяюся, што ўсё добра і хутка будзе на волі», — напісаў Барысаў.

Дзмітрыя Кучука затрымалі 16 лютага, калі ён пайшоў ускладаць кветкі да расійскай амбасады ў сувязі са смерцю палітыка Аляксея Навальнага. Перад тым ён адзіны з усіх апазіцыйных палітыкаў збіраўся вылучацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў, але ягоная ініцыятыўная група нават не была зарэгістраваная.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

Зрабіў бізнэс на смецці. Хто такі Дзмітрый Кучук, які хоча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў

«Мне важна стаць голасам тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны». Былы кіраўнік Зялёных ідзе ў дэпутаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031