Знайсці
08.05.2024 / 07:57РусŁacБел

Гэтай ноччу адбылася масіраваная атака на энергааб'екты ў шасці абласцях Украіны

Наступствы ўдакладняюцца. Энергетыкі ўжо працуюць над ліквідацыяй наступстваў удараў.

Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 8 мая атакаваныя аб'екты генерацыі і перадачы электраэнергіі ў шасці абласцях: Палтаўскай, Кіраваградскай, Запарожскай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Вінніцкай, расказаў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.

«Вораг не пакідае планаў пазбавіць украінцаў святла. Эканомнае выкарыстанне электраэнергіі — уклад кожнага з нас у перамогу. Адказнае спажыванне ў ранішнія і вячэрнія гадзіны асабліва важна», — напісаў Галушчанка ў сваім фэйсбуку.

У ноч на сераду Расія нанесла па Украіне ракетны ўдар. Ва ўсіх абласцях краіны была абвешчаная паветраная трывога.

У Кіеве не зафіксавана пацярпелых людзей і разбурэнняў. Усе паветраныя цэлі ў раёне сталіцы знішчыла супрацьпаветраная абарона.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031