Знайсці
20.11.2023 / 19:5217РусŁacБел

«Мне важна стаць голасам тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны». Былы кіраўнік Зялёных ідзе ў дэпутаты

Дзмітрый Кучук, былы старшыня ліквідаванай у ліпені 2023 года партыі «Зялёныя», заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў, адносна прызначэння якіх на 25 лютага наступнага года Лукашэнка сёння падпісаў указ.

Дзмітрый Кучук. Скрыншот з відэа

«Калі ў краіне няма сумленных свабодных выбараў, нашы галасы ніхто не лічыць, калі ў суседніх краінах ідзе вайна, з 15 палітычных партый ліквідавана 11, а за палітычную дзейнасць можна трапіць у турму, я прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Я не маю ілюзій, што атрымаю дэпутацкі мандат, але мне важна стаць голасам тых беларусаў, хто знаходзіцца ўнутры краіны, хто гатовы падтрымліваць незалежных кандыдатаў.

Мы падрыхтавалі законапраект аб амністыі і будзем яго рэалізоўваць пасля выбарчай кампаніі. У нас ёсць канцэпцыя рэформаў, якую неабходна рэалізаваць. З ёй можна азнаёміцца на сайце zabelarus.com. Мне патрэбна ваша падтрымка i салідарнасць. Дзякуй», — сказаў Кучук. 

Чытайце таксама:

«Заклікаю ўсіх, каму дарагая Беларусь, пайсці разам са мной». Пракопʼеў пачынае палітычную карʼеру і ідзе ў Каардынацыйную раду

«Спроба выкарыстаць паслявыбарчую сітуацыю». Польшча адказала на прымірэнчую рыторыку Лукашэнкі

«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
0
0
змагар за клавишами/адказаць/
21.11.2023
были ужо спойлеры, а зараз гэты "зялёны".....Может ещё Игорь Борисов вернётся с прогулки по Бельгии и ... ПОЙДЁТ. Ведь намекал в ФБ.
Бар-цу-Ны ! Альбо грошы не пахнут.
0
Плавалі знаем/адказаць/
21.11.2023
Лол, ды не, горш. Стары карысны ідыёт. Гэта ў яго з канца дзевяностых нават не ідэя фікс, а сапраўдная манія - абірацца ў палатку. Вось не можа чалавек сябе ў руках трымаць.
0
Кажан/адказаць/
21.11.2023
Лукашэнка, як і ўся ягоная хеўра пачынаючы з "парламенту" і сканчаючы шэраговы міліцыянтам - нелегітымныя са жніўня 1999 году. Кожны, хто йдзе ў гэтыя злачынныя структуры становіцца суўдзельнікам ягоных злачынстваў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера