Знайсці
20.03.2024 / 19:5311РусŁacБел

Украіна ў мінулым месяцы пачала вытворчасць ракет з далёкасцю больш за 640 км

Украінскія вайсковыя заводы цяпер самі выпускаюць шмат снарадаў, вайсковай тэхнікі, ракет і іншага ўзбраення, якое мае вырашальнае значэнне для ваенных дзеянняў. Па словах прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля, вытворчасць іх у 2023 годзе патроілася і, як чакаецца, павялічыцца ў 6 разоў у 2024-м, піша The Washington Post.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Па некаторых важных таварах, такіх як дроны, якія змянілі ход канфлікту, Украіна ўжо вырабляе 90% таго, што ёй трэба, заявіў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.

Сярод дронаў, якія вырабляе Украіна — БПЛА далёкага радыусу дзеяння, якія ў апошнія тыдні атакавалі нафтавыя аб'екты ў глыбіні Расіі, а таксама марскія беспілотнікі, якія нанеслі сур'ёзныя страты Чарнаморскаму флоту.

Таксама «Украбаронпрам» вырабляе ўласныя мінамётныя снарады, артылерыйскія снарады савецкага стандарту калібра 122 мм і 152 мм і вайсковую тэхніку. 

Вытворчасць дэфіцытных 155-мм снарадаў таксама пачнецца, але не раней за «другую палову гэтага года». Гэтыя снарады неабходныя для артылерыйскіх сістэм па стандартах НАТА, якія пастаўляюцца заходнімі саюзнікамі Украіны.

Акрамя таго, па словах афіцыйных асоб, распрацоўваецца ўкраінская сістэма СПА, аналагічная амерыканскай і нарвежскай (NASAMS). 

Міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын заявіў у мінулым месяцы, што Украіна разгарнула вытворчасць ракеты з далёкасцю палёту больш за 400 міль (каля 640 км).

Але, на жаль, нават пры гэтым усім, па словах Дзяніса Шмыгаля, сваёй вытворчасці Украіне недастаткова, каб кампенсаваць страты ад запаволення міжнароднай падтрымкі, у прыватнасці з боку ЗША.

Чытайце таксама:

Вайсковую дапамогу Украіне аказвае краіна, незалежнасці якой яна не прызнае

Чэхія закупляе боепрыпасы для Украіны, у тым ліку ў саюзнікаў Расіі

Украіна можа атрымаць лазерную зброю?

Якія населеныя пункты Расія паспрабуе захапіць пасля Аўдзееўкі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Фёдар Паценович/адказаць/
21.03.2024
Яшчэ б у гэтай ракеты была оптыка са штучным інтэлектам, якая магла б сярод усіх беларусаў вылічыць адну лысіну з хітрым зачосам і слядамі aд сініх пальцаў. Думаю ўкраінцам гэта пад сілу. Потым толькі чык і чырык.
0
Пытанне /адказаць/
21.03.2024
., Дзякуй. Да галоўнага цэнтра прыняцця ўсіх вайсковых рашэнняў, значыць, дастануць. Выдатная навіна!
3
Максим Дизайнер/адказаць/
22.03.2024
Яўген

Если за территорию завода выехать успеют. Не волнуйся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031