Знайсці
20.03.2024 / 18:0110РусŁacБел

У Літве стварылі петыцыю з просьбай забяспечыць свабоду перамяшчэння праз мяжу з Беларуссю

Цяперашнія магчымасці перасячэння мяжы Літвы і Беларусі нельга назваць свабодай перамяшчэння, гэта катаванне для людзей і стварэнне сур'ёзных перашкод, лічыць Эдуардас Ёніс, аўтар петыцыі да Сейма і ўрада Літвы. Дакумент апублікаваны на сайце peticijos.lt 19 сакавіка.

Памежны пераход Беняконі — Салечнікі. Фота ілюстрацыйнае

«Міністэрства нацыянальнай абароны, Дзяржаўная памежная служба і іншыя звязаныя з імі арганізацыі, выкарыстоўваючы палітычную канʼюнктуру, спрабуюць справіцца са сваёй няздольнасцю кантраляваць сітуацыю шляхам закрыцця пунктаў пропуску, што непасрэдна закранае інтарэсы людзей, асабліва жыхароў памежжа. Не было ніякага абмеркавання з гэтай групай насельніцтва, выслухоўвання прапаноў, пажаданняў», — сказана ў тэксце петыцыі.

Аўтар прапануе сем пунктаў, на якія мусяць звярнуць увагу літоўскія ўлады для паляпшэння сітуацыі на мяжы. Сярод іх забеспячэнне бесперашкоднага руху праз астатнія пункты пропуску, каб перасячэнне мяжы не ператваралася ў прыніжэнне чалавечай годнасці і фізічныя катаванні. Ён прапануе максімальны тэрмін чакання — дзве-тры гадзіны ў экстраных выпадках. Таксама стваральнік петыцыі лічыць, што працэс перасячэння мяжы паскорыла б адмена чакання ў агульнай чарзе для аўтамабіляў у чырвоным і зялёным калідорах.

Акрамя таго, прапануецца дазволіць перасякаць мяжу на ровары і пешшу, арганізаваць «цывілізаваныя зоны чакання», «а не пад дажджом каля шлагбаума». Просіць аўтар арганізаваць таксама дастатковую колькасць пасажырскіх аўтобусаў і забяспечыць іх праезд без чэргаў. Ёсць таксама пункт з прапановай звольніцца тым супрацоўнікам, якія не могуць працаваць, не парушаючы інтарэсаў і правоў грамадзян.

За суткі петыцыя сабрала больш за 500 подпісаў.

Чытайце таксама:

Як змяніліся тэрміны і цэны на дастаўку грузаў з Еўропы ў Беларусь пасля закрыцця двух пунктаў пропуску?

Буйны перавозчык расказаў, што з аўтобусамі ў ЕС пасля закрыцця «Катлоўкі» і «Прывалкі»

З Гродна ў Беласток — за 43 гадзіны. Беларускі аўтобус паставіў рэкорд па часе на мяжы 

«Аўтобус быў забіты як на Новы год». Як з паездкамі за мяжу пасля закрыцця двух прапускных пунктаў?

Грузавікоў шмат, легкавых мала. Што адбываецца на межах Беларусі праз тыдзень пасля закрыцця двух пунктаў пропуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
190
Панылы сорам
10
Ха-ха
20
Ого
4
Сумна
17
Абуральна
37
0
Литовский русский/адказаць/
22.03.2024
[Рэд. выдалена]
22.03.2024
[Рэд. выдалена]
1
Лиетувис /адказаць/
22.03.2024
Gea Weer, естественно, ВС РФ вторглись в Украину из Гомельской обл. не через КПП. Скажу проще - это ваш выбор: размещение ВС РФ и ядерного оружия в РБ, направление потоков нелегалов на границу с Литвой, получая взамен закрытие очередных КПП или проведение честных выборов и смена политической ориентации. Это ваш выбор - Европа или "Русский мир"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031