Знайсці
20.03.2024 / 17:3918РусŁacБел

Стала вядома, якія праграмы закрые «Белсат»

Пра змены на тэлеканале расказаў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі.

Асноўнае прыводзіць агенцтва «Позірк».

Кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі. Фота: «Позірк»

«Мы мусім адмовіцца ад часткі праектаў, якія яшчэ не пачалі, на шчасце. Таксама некаторыя праекты рабіць радзей, а ад некаторых адмовіцца», — сказаў Дзікавіцкі.

І ўдакладніў:

«Штотыднёвыя перадачы будуць выходзіць радзей, плануецца скараціць выдаткі на канкрэтныя праграмы, не будуць працягнутыя гістарычны праект «Лабірынты», здымкі мастацкага серыяла «Працэсы».

Дзікавіцкі таксама дадаў, што яны, пэўна, не запусцяць музычныя праграмы.

Таксама, сказаў ён, «Белсат» адмовіцца ад тэставых выпускаў новых праектаў на ютубе.

Рускамоўныя праграмы «Белсата» пачнуць выходзіць таксама на міжнародным канале TVP World (ён, як і «Белсат», уваходзіць у структуру Польскага тэлебачання) у англамоўным тлумачэнні.

У 2023 годзе «Белсат», асноўнай крыніцай фінансавання якога з’яўляюцца сродкі ад МЗС Польшчы, атрымаў ад ведамства 63 млн злотых (каля 15,8 млн даляраў на сёння). На цяперашні год гэтая сума скарочана да 40 млн (трохі болей за 10 млн).

Паволе Дзікавіцкага, пачаўся пошук іншых донараў сродкаў, акрамя МЗС Польшчы. Сітуацыя з фінансаваннем «можа пераламіцца ў другой палове гэтага года», мяркуе кіраўнік медыя.

«Калі я гляджу на бюджэт, які ўжо абрэзаны, на сёння нам, каб захаваць самае каштоўнае, што ў нас ёсць, — калектыў і нашую разнароднасць — нам не хапае каля 10-11 млн злотых», — заявіў ён.

На сёння на «Белсаце» працуе агулам каля 300 чалавек. «Калі б быў толькі інфармацыйны канал, то хапіла б паловы гэтага персаналу», — удакладніў Дзікавіцкі.

Ён пракаментаваў таксама новыя патрабаванні да тэлеканала з боку МЗС Польшчы:

«Жаданні такія, што… Яны былі адным сказам мне асабіста сказаныя, што сетка «Белсата» павінна быць больш прывабнай, — дадаў ён. — Але гэта агульныя словы. Я не ведаю, што такое прывабная. Для мяне вельмі прывабнай была б сетка вяшчання, дзе б ад раніцы да вечара быў хэві-метал і хард-рок. Для майго сваяка — рыбалка. Для кагосьці — Віталь Цыганкоў каб быў цэлы дзень, а яшчэ для кагосьці — дакументальнае кіно. Таму гэта няяснае патрабаванне. Спадзяюся, такая размова яшчэ будзе».

Чытайце таксама:

Дырэктарка «Белсата»: Мяне звольнілі па дысцыплінарным артыкуле

«Што значыць, што мне хопіць кіраваць?» Былая кіраўніца «Белсата» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакінуць канал

«Мусім фармаваць пазітыўны вобраз Беларусі, а не толькі «дапамажыце, палітвязні, рэпрэсіі». Дырэктар «Белсата» Дзікавіцкі аб пераменах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
24
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
5
1
Рубенштейн /адказаць/
20.03.2024
Определитесь с аудиторией и не сидите на десяти стульях. Лично я не верю, что получится что-то привлекательное, нет оснований для подобного.
1
ёлупні/адказаць/
20.03.2024
> Рускамоўныя праграмы «Белсата» пачнуць выходзіць Давайце ўжо усё на расейскай, паліць дык паліць! А лепей на кітайскай адразу.
0
Курасан/адказаць/
21.03.2024
Я не ведаю, што такое прывабная. Для мяне вельмі прывабнай была б сетка вяшчання, дзе б ад раніцы да вечара быў хэві-метал і хард-рок. Для майго сваяка — рыбалка. Для кагосьці — Віталь Цыганкоў каб быў цэлы дзень, а яшчэ для кагосьці — дакументальнае кінo.
Дзікавіцкага таксама было б няблага звольніць. Прывабны канал - гэта не пра што, а пра якасць кантэнту. Калі кантэнт якасны, то хоць бы ён і пра чарвякоў быў - усё роўна набярэ мільёны фанатаў. А так у вас ні рыба ні мяса, зборная-салянка на трасянцы. Замест 300 сярэднячкоў набярыце 10 прафесіяналаў-пасіянарыяў і яны зробяць сапраўдную бомбу на чысцюткай Беларускай мове. Выбачайце, калі каго пакрыўдзіў, але такое ўражанне ад цяперашняга канала і яго кіраўніцтва.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031