Знайсці
20.03.2024 / 16:16РусŁacБел

У Расіі арыштавалі фігурантаў першай справы аб арганізацыі «экстрэмісцкай ЛГБТ-супольнасці». Гэта супрацоўнікі бара

Цэнтральны раённы суд Арэнбурга змясціў у СІЗА двух супрацоўнікаў гей-бара Pose — адміністратарку і арт-дырэктара. Іх абвінавачваюць у стварэнні аддзялення «міжнароднага грамадскага абʼяднання ЛГБТ». Гэта першая вядомая крымінальная справа пасля прызнання ЛГБТ «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Расіі, піша «Медыязона».

Цэнтральны раённы суд горада Арэнбурга адправіў адміністратарку бара Pose Дыяну Камільянаву пад арышт да 18 мая

Бар Pose на вуліцы Шаўчэнкі ў Арэнбургу пра сябе заяўляе як «бар-тэатр пародый» і «начны бар з шоу праграмай». У якасці засцярогі кіраўнікі не пісалі яго адрас у сацсетках. 

9 сакавіка супрацоўнікі МУС разам з байцамі АМАП правялі ў бары рэйд, здымкі з якога выклалі ўдзельнікі праўладнага руху «Руская абшчына Арэнбурга». Наведвальнікаў вечарыны, у тым ліку ў ніжняй бялізне, на камеру прымусілі легчы на ​​падлогу і ўстаць да сцяны. У адрозненне ад сілавікоў, твары наведвальнікаў не былі заблюраны на відэа. 

Прэс-служба Цэнтральнага суда Арэнбурга ў сваёй публікацыі аб паседжанні здзейсніла аўтынг арыштаваных: першая дэталь, якая згадваецца пра супрацоўнікаў Pose, гэта тое, што яны самі «асобы з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй». 

Згодна з прэс-рэлізам суда, абвінавачаныя, «зʼяўляючыся асобамі з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з не ўстаноўленымі следствам асобамі, якія таксама падтрымліваюць погляды і дзейнасць забароненага ў нашай краіне міжнароднага грамадскага абʼяднання ЛГБТ», працавалі ў бары Rose і забяспечвалі яго функцыянаванне. 

Адміністратарка бара «падбірала персанал, кантралявала якасць абслугоўвання наведвальнікаў бара, зацвярджала праграмы выступленняў і мерапрыемстваў, забяспечвала фота– і відэаздымку выступленняў, якія прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя адносіны, а таксама выконвала фінансава-гаспадарчыя функцыі». 

Арт-дырэктар бара «ажыццяўляў падбор травесці-артыстаў, праводзіў з імі сходы, прапагандаваў сярод наведвальнікаў бара і ў мабільным дадатку Telegram нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны». 

Артыкул аб арганізацыі працы экстрэмісцкай арганізацыі ў Расіі прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі (частка 1 артыкула 282.2 КК). Вярхоўны суд Расіі па патрабаванні Мінюста прызнаў «міжнародны рух ЛГБТ» экстрэмісцкім у снежні 2023 года, рашэнне ўступіла ў сілу 10 студзеня 2024-га.

Чытайце таксама:

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

З «Яндэкс Карт» зніклі назвы Эгейскага мора і вострава Лесбас

З расійскіх музычных анлайн-платформаў выдалілі «Голубую луну»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031