Знайсці
25.12.2023 / 15:369РусŁacБел

З «Яндэкс Карт» зніклі назвы Эгейскага мора і вострава Лесбас

У кампаніі сцвярджаюць, што здарылася тэхнічная памылка.

Карыстальнікі заўважылі, што з сэрвісу «Яндэкс Карты» зніклі назвы Эгейскага мора, а таксама грэцкага вострава Лесбас.

Як мяркуюць, знікненне звязанае з забаронай ЛГБТ у Расіі. У той жа час іншыя геаграфічныя пункты кшталту горада Гейлорда засталіся.

У прэс-службе кампаніі «Яндэкс» заявілі «Новай газеце Еўропа», што Эгейскае мора знікла з-за «тэхнічнай памылкі, якую ўжо выправілі».

«Сусветная карта падзелена на часткі для зручнасці рэндэрынгу. У раёне Эгейскага мора якраз стыкуюцца некалькі такіх частак. Пры абнаўленні схемы адбылася тэхнічная памылка і геаграфічная назва часова знікла», — паведамілі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

З расійскіх музычных анлайн-платформаў выдалілі «Голубую луну»

«Надзець на шыю стужку ЛГБТ — для мяне гэта проста край». Лёгкаатлетка Мірончык-Іванова расказала пра свае каляровыя фобіі

Суд знайшоў «прапаганду ЛГБТ» у кліпе апантанага прыхільніка вайны Мікалая Баскава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
31
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
25.12.2023
Щастный, латэнтны, а чаму ты так узбідзіўся? ты не блытай геяў з 3.14 дарасамі. Табе ж яўна бліжэй другія з швабрамі ў адным месцы.
3
Щастный/адказаць/
25.12.2023
Юх, в этих разницах тебе нужно разбираться, а для меня вы все одинаковые.
25.12.2023
Щастный, так разбярыся са сваёй латэнтнасьцю, калі гэта тэма так цябе ўзбудзіла, што не змог прайсці міма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031