Знайсці
19.03.2024 / 13:231РусŁacБел

Малдова высылае супрацоўніка расійскага пасольства

Прычына — арганізацыя выбараў прэзідэнта Расіі ў Прыднястроўі.

Пасольства Расіі ў Кішынёве. Фота: pasporta.org

Міністэрства замежных спраў (МЗС) паведаміла 19 сакавіка, што выклікала пасла Расіі ў Малдове Алега Васняцова. Дыпламату выказалі пратэст супраць арганізацыі выбараў прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Прыднястроўя і заявілі пра тое, што аднаго з супрацоўнікаў пасольства РФ абвясцілі персонай нон грата на тэрыторыі Малдовы, піша Newsmaker.md.

Ён павінен пакінуць краіну.

У Прыднястроўі 17 сакавіка без згоды Кішынёва адкрылі шэсць участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі. У выніку, паводле паведамлення мясцовых уладаў, на ўчастках, адкрытых у Ціраспалі, Бэндэрах, Рыбніцы і Грыгарыёпалі 97% выбаршчыкаў прагаласавалі за Уладзіміра Пуціна.

Раней МЗС Малдовы выклікала на кансультацыі пасла Расіі ў Кішынёве Алега Васняцова, якому выказала незадавальненне ў сувязі з пастановай амбасады РФ адкрыць выбарчыя ўчасткі ў прыднястроўскім рэгіёне.

Чытайце таксама:

«Справа аб спадарожнікавых талерках». Малдова высылае 45 чалавек з пасольства Расіі

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

У Малдове рыхтуюць рэферэндум па еўраінтэграцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Янка/адказаць/
19.03.2024
Трэба не пуцінскім амбасадарам незадавальненне выказваць, а пры дапамозе ЗСУ вызваляць Трансністрыю ад расейскіх акупантаў і баранімай імі мафіёзнай ўлады тамтэйшых прарасейскіх сепаратыстаў. Бо тым часам пуцінскія агенты актыўна працуюць над распальваннем сепаратызму ў Гагаузіі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031