Знайсці
26.07.2023 / 15:296РусŁacБел

«Справа аб спадарожнікавых талерках». Малдова высылае 45 чалавек з пасольства Расіі

Малдова высылае 22 расійскіх дыпламатаў праз шпіёнскі скандал. Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава заявіла на брыфінгу 26 ліпеня, што РФ расцэньвае гэта «як нічым не абгрунтаваныя і недружалюбныя дзеянні, якія не застануцца без адказу», піша Newsmaker.

Пасольства Расіі ў Кішынёве. Фота: pasporta.org

Як удакладніў дарадца міністра замежных спраў Малдовы па камунікацыях Ігар Захараў, улады прынялі рашэнне адправіць 22 дыпламатаў і 23 прадстаўнікоў тэхнічнага персаналу пасольства Расіі. «Іх не абвяшчаюць персонамі нон грата, а просяць пакінуць Малдову ў мэтах забеспячэння дыпламатычнага парытэту», — адзначыў ён.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментавала рашэнне ўладаў Малдовы.

«Расцэньваем гэта як неабгрунтаваныя і недружалюбныя дзеянні, якія не застануцца без адказу. Гэта чарговы крок разбурэння двухбаковых адносін з боку кішынёўскага рэжыму», — заявіла Захарава.

24 ліпеня малдаўскія медыя апублікавалі сумеснае расследаванне. Журналісты высветлілі, што на даху расійскага пасольства ў Малдове ўсталяваны дзясяткі антэн і спадарожнікавых талерак.

Яны перахопліваюць сігналы спадарожнікавай тэлефаніі. Гэта дазваляе слухаць тэлефонныя размовы і перахопліваць перамовы па рацыі мясцовай паліцыі. Паводле звестак медыя, з кожным годам колькасць спадарожнікавых талерак расце, а на дах амбасады паднімаюцца супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў. 

Пасля публікацыі расследавання Міністэрства замежных спраў і еўраінтэграцыі выклікала пасла Расіі ў Малдове Алега Васняцова.

Міністр Ніку Папеску абвясціў, што ўлады прынялі рашэнне скараціць колькасць расійскіх дыпламатаў.

«На наш погляд, вельмі важна, каб дыпламатычныя службы не толькі нашай краіны, але і іншых дзяржаў былі нацэленыя на развіццё добрых адносін, а не на дэстабілізацыю нашай краіны. Мы дамовіліся з інстытутамі і асобамі, якія прымаюць палітычныя рашэнні, аб неабходнасці абмежавання колькасці расійскіх дыпламатаў, акрэдытаваных у Малдове. Гэта робіцца для таго, каб у Малдове было менш асоб, якія займаюцца дэстабілізацыяй краіны», — заявіў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
2
Спадар/адказаць/
26.07.2023
"раSSейския паслы",як "беларуSSкия" ---- идзице.....услед караблю!Лепей пад назвай "масква"!!!;))))
1
Федзя/адказаць/
26.07.2023
Давно пора.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
27.07.2023
Полностью одобрямс, если коротко
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера