Знайсці
17.03.2024 / 13:571РусŁacБел

Да беларуса, якога вінавацяць у тэрактах на БАМе, не пускаюць адваката

Да затрыманага за падрыў двух цягнікоў на БАМе беларуса Сяргея Ерамеева не пускаюць адваката. Ерамеева трымаюць у маскоўскім СІЗА «Лефортава». Пра гэта паведаміў сузаснавальнік «Байхэлп» Аляксей Лявончык.

 Як піша Лявончык, адвакатку да Ерамеева не пускаюць які ўжо раз, спасылаючыся на неабходнасць дазволу следчага, што парушае расійскае заканадаўства. Імя следчага не даюць. 

«Спрабуем атрымаць справу — адвакат атрымлівае адмову, бо трэба дамова аб абароне ад сваякоў (таксама лухта, бо адваката можа наняць любы чалавек). Ці трэба дазвол ад следчага, каб атрымаць справу ў судзе.

Суду. Патрэбны. Дазвол. Следчага. Каб. Паглядзець. Імя. Следчага. Нічо, нармальная беларуская гісторыя», — піша Лявончык.

На яго думку, адзіная прычына, якая таму можа быць — прымусіць чалавека ў ізаляцыі прызнаць сваю віну з фармальнай прысутнасцю прызначанага дзяржаўнага адваката.

«Мы будзем спрабаваць іншыя шляхі. Яны ёсць», — дадаў Лявончык.

Уначы з 29 на 30 лістапада на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.

Пазней у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся яшчэ адзін састаў з грузам.

Была заведзена крымінальная справа за тэракт. 

7 снежня ФСБ Расіі заявіла, што за падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус Сяргей Ерамееў. Ён працаваў на «Нафтане» і далучыўся да стачкі ў 2020-м.

Чытайце таксама:

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі

«Гэта магнітныя міны». Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10
2
дубочкі з вочкамі/адказаць/
17.03.2024
Якія яшчэ "адвакаты" і "законы" у звар'яцелым гібрыдзе гестапа з гулагам? З якога сузор'я гэтыя дзівакі якія пішуць такое на трэці год вайны? Вы КК РФ арт. 354 і 353 бачылі? Згодна з ім УЖО ўвесь РадБез РФ, В.В. Пуйло асабіста, і ўвесь гэнералітэт, уся "дума" павінны сядзець свае 17 гадоў на ўзмоцненым ражыме. Ну і як, сядзяць? Якія законы, якія адвакаты, аб чым вы... Я проста не магу зразумець, вось зусім не магу. Ці гэтыя людзі жывуць у нейкай іншай рэчаіснасьці, ці са мною штосьці не так.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031