Знайсці
15.03.2024 / 18:40РусŁacБел

Жанчыну асудзілі да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу за допіс у фэйсбуку

13 сакавіка ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прайшоў суд над Таццянай Макаравай. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных), піша «Вясна».

Жанчыну асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Таксама ёй прызначылі штраф у памеры 4000 рублёў (100 базавых велічыняў).

Адметна, што пасяджэнне адбывалася не ў будынку суда, а ў Баранавіцкім машынабудаўнічым каледжы. Справу разглядзела суддзя Сафія Хвалько.

Таццяну Макараву прызналі вінаватай у тым, што яна распаўсюдзіла ў фэйсбуку інфармацыю пра персанальныя даныя оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку АУС Магілёўскага райвыканкама. Жанчына сваю віну прызнала. 

Як мяркуецца, да суда жанчыну трымалі ў Баранавіцкім СІЗА №6: сама яна жыве ў Ляхавіцкім ці Лунінецкім раёне, але ў снежні 2023 года яе двойчы судзілі ў Баранавіцкім судзе паводле арт. 19.11 КаАП (прычым другі раз судзілі па скайпе). Гэта вынікае з пастаноў Баранавіцкага суда ў дачыненні да Макаравай. Па тых адміністрацыйных справах жанчыне давалі 10 сутак арышту, штраф на 20 базавых (740 рублёў) і канфіскавалі тэлефон.

Чытайце таксама:

Ірыне Сапрыгінай з Мазыра прысудзілі абмежаванне волі і вызвалілі ў зале суда

У Ашмянах маці васьмярых дзяцей аштрафавалі на 1000 рублёў за падпіску на «экстрэмісцкія СМІ»

Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031