Знайсці
15.03.2024 / 11:541РусŁacБел

Пацяплее літаральна на дзень-два, а потым зноў пахаладае

Надвор'е на сярэдзіну сакавіка.

У суботу, 16 сакавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём па заходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу -3..+3°С, па захадзе Беларусі да +5°С, максімальная днём +9..+15°С. У Мінску +10..+12°С.

У нядзелю краіна апынецца пад уплывам франтальных частак цыклону, які перамяшчаецца з поўдня Скандынавіі на Фінскі заліў. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца дажджы, увечары па паўночным захадзе магчымы мокры снег. Ноччу +1..+8°С, максімальная днём +5..+12°С.

18 сакавіка, у панядзелак, воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -3..+3°С, максімальная днём +1..+8°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні.

yr.no

Чытайце таксама:

Спачатку мокры снег і да -9°С, а з пятніцы зноў стане цяплей

Мінулая зіма аказалася адной з самых цёплых за апошнія 140 гадоў

У Беларусь вярнуліся шпакі. Вясна ідзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Жюль Ік /адказаць/
15.03.2024
Ха! І мы з дачкою так каталіся, як на фотцы! :)) Яшчэ зусім нядаўна. Цудоўны быў час...:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930