Знайсці
11.03.2024 / 23:207РусŁacБел

Аляксандр Сакураў не думаў, што ў Беларусі столькі бруду ў інтэрнэце

Расійскі рэжысёр Аляксандр Сакураў пракаментаваў выданню РБК адмену паказаў ягоных фільмаў «Сонца» і «Казка» ў Мінску нібыта «па тэхнічных прычынах».

Аляксандр Сакураў

«Ніякай тэхнічнай прычыны. Але я не думаў, што так шмат у Беларусі бруду ў інтэрнэце. Нейкі асаблівы бруд. Дурноцце, што мясцовы Мінкульт сам не дазволіў паказаць сваім маладым кінематаграфістам цікавыя прыклады мастацкай працы», — сказаў Сакураў.

Паказы былі запланаваныя на 11-13 сакавіка з удзелам самога Сакурава, а таксама рэжысёра Аляксандра Залатухіна. Сакураў збіраўся прадставіць новы фільм «Казка» і фільм «Сонца» 2005 года, а яго вучань Залатухін — фільм «Хлопчык рускі».

Але супраць гэтых планаў апалчыліся дзяржаўныя прапагандысты, сярод якіх найбольш шчыравалі Рыгор Азаронак і Вадзім Гігін. Трэба думаць, яны і дабіліся ў Мінкульце адмены мерапрыемства. 

Чытайце таксама:

У Мінску адмянілі паказы фільмаў рэжысёра Аляксандра Сакурава

На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак

Мінкульт Расіі забараніў паказ апошняга фільма Сакурава. У ім Сталін, Чэрчыль, Гітлер і Мусаліні спрачаюцца ў пекле пра жыццё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15
0
Сёстры Люм'ер/адказаць/
12.03.2024
Паехаў у замардаваны барак фестывальнае кіно круціць? Ты з якой планеты, дзядзька?
1
Адказ/адказаць/
12.03.2024
Сёстры Люм'ер, з вар'яцкай планеты Расея жа.  
1
Сакура/адказаць/
12.03.2024
Дзядзя, вязі свае фільмы ў Расею
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031