«АМАП трэба адпраўляць?» Па Гродне кожную ноч блукаюць людзі ў чорных плашчах — хто яны
З акна гарадскога аўтобуса гарадзенка зняла відэа, як па вуліцы горада рухаецца незвычайная працэсія. Чалавек у жоўта-залатым плашчы вёў за сабой дзясятак людзей у чорных мантыях і капюшонах. На ўсіх былі навушнікі. Відэа з такой незвычайнай карцінкай з'явілася ў тыктоку.
Выданне Grodno.in тлумачыць: гэта экскурсія «Таямніцы горада», якая праходзіць фармаце тэатральнага паказу. Горад ператвараецца ў тэатральныя дэкарацыі і гучыць старымі легендамі. Перад пачаткам кожнаму ўдзельніку выдаюць элементы для поўнага пагружэння: навушнікі, у якіх будзе гучаць голас расказчыка, фірмовыя плашчы і парасоны на выпадак дажджу.
«Думала, сектанты», — напісала аўтарка відэа.
Каментароў пад пастом у тыктоку няшмат — у асноўным, людзі захапляюцца і пытаюцца, як трапіць на такую экскурсію. Адзін з каментатараў дадаў пагружэння ў беларускую атмасферу, пацікавіўшыся, ці не трэба адпраўляць АМАП.
Чытайце таксама:
У Лідскім замку адкрылі інтэрактыўную залу, у якой экспанаты можна мацаць рукамі