Знайсці
10.03.2024 / 19:186РусŁacБел

Галоўнакамандуючы ВМФ Расіі адпраўлены ў адстаўку 

Крыніцы расійскіх выданняў «Ізвестія» і «Фантанка» паведамілі пра адстаўку Мікалая Яўменава з пасады галоўнакамандуючага вайскова-марскога флота Расіі.

Яўменаў кіраваў расійскім флотам з мая 2019 года. Яго, па інфармацыі выдання, заменіць адмірал Аляксандр Маісееў, які камандаваў Паўночным флотам.

Пра кадравае рашэнне, як паведамляецца, ужо давялі асабоваму складу. Але Яўменаў пакуль застаецца пазначаны галоўнакамандуючым на сайце Мінабароны Расіі.

Адстаўка Яўменава адбылася на фоне перахопу ініцыятывы Украінай у Чорным моры — ноччу 5 сакавіка ГУР атакаваў патрульны карабель «Сяргей Котаў». Цяпер колькасць караблёў РФ у партах анексаванага Крыма зведзеная да мінімуму — засталіся толькі тыя, якім не знайшлося месцы ў пунктах базавання Наварасійска, Сочы і Туапсэ, але ў мора яны не выходзяць.

Чытайце таксама:

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

ГУР Украіны паказала відэа атакі на карвет «Сяргей Котаў»

«Пяць траплянняў выпадкова не бываюць». Украінская разведка расказала дэталі знішчэння расійскага карвета «Сяргей Котаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Антон/адказаць/
10.03.2024
Увольнение это не сбор остатков бульдозером на поле после случайного пуска в бизнес дзет...
10.03.2024
Его, по информации издания, заменит адмирал Александр Моисеев, командовавший Северным флотом.

Ну, Моисеев всем покажет!
11.03.2024
SHOS,лояльным можно прощать долго)))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031