Знайсці
05.03.2024 / 10:4815РусŁacБел

«Пяць траплянняў выпадкова не бываюць». Украінская разведка расказала дэталі знішчэння расійскага карвета «Сяргей Котаў»

Ва ўкраінскай разведцы заявілі, што сярод экіпажу карабля, які патапілі ў Крыме, ёсць загінулыя маракі.

«Бліскучая аперацыя — і «Сяргей Котаў» гэтым разам ужо сапраўды знішчаны. Палявалі на яго не ўпершыню, і ўжо былі паспяховыя атакі, але ён змог аднавіцца пасля правядзення рамонтных работ», — распавёў прадстаўнік Галоўнай управы разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў у эфіры Радыё Свабода.

Па словах Юсава, гэта была не выпадковая атака, а даўгачасная аперацыя: «умоўна пяць прамых траплянняў [марскімі дронамі] выпадкова не здараюцца».

Як даведалася разведка, у Расіі былі планы на судны праекта 22160, да якога належыць «Сяргей Котаў». У прыватнасці, расейцы планавалі размясціць зенітна-ракетныя комплексы на караблі, ужо такія спробы былі.

У дачыненні да экіпажа сітуацыя высвятляецца. Ёсць загінулыя і параненыя, сцвярджае Юсаў. Імаверна, частка экіпажу была эвакуяваная. Вядома пра больш за 10 карэт «хуткай», якія выклікалі на найбліжэйшым участку сушы, дадалі ў ГУР.

«Сяргей Котаў» разам з крэйсерам «Масква» ўдзельнічаў у нападзе на востраў Змяіны ў лютым 2022 года.

Чытайце таксама:

Украінцы ўдарылі ў Чорным моры па расійскім патрульным катары «Сяргей Котаў»

Украіна за чатыры месяцы знішчыла 20% расійскага Чарнаморскага флоту — міністр абароны Вялікабрытаніі

74 загінулі, 27 параненых. З'явіліся новыя звесткі пра колькасць загінулых у выніку атакі на карабель «Новачаркаск»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
67
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
Водар смажаных оркаў/адказаць/
05.03.2024
Максим Дизайнер, З кожным знішчаным карытам прылётаў будзе менш.
1
Жаўнер НАТА/адказаць/
05.03.2024
Вукэлан, НАТА яшчэ на вайну не з'явілась, а 400 тыс. дохлай русні ўжо маем. Што ж будзе далей?
0
Заходні Беларус/адказаць/
05.03.2024
Няма чаго маскалям тут і іхнім лукашыстам памагатым шукаць нейкія апраўданні ці абвінавачванні. Усё ідзе, як і было у маскальскай гісторыі - хто з мячом прыйдзе, ад мяча і загіне, толькі меч пакарання зараз у руцэ украінскага ваяра, які абараняе сваю зямлю ад расейскіх акупантаў, таму у акупантаў расейскіх шлях адзін - у чарназём і на дно марское, і няхай там будзе ім іх рускі мір і няхай пакояцца яны там з гэтым сваім мярзотным мірам. Амінь. Слава Украіне! Жыве Беларусь! Смерць расейскім акупантам і іх памагатым пачварам лукашыстам хрыстапрадаўцам!  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера