Знайсці
10.03.2024 / 12:3521РусŁacБел

Кулеба: Расія можа ператварыць гарады Балтыі ў Бахмут і Аўдзееўку

«Вільня больш не будзе прыгожай». 

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба перакананы, што калі расійскі прэзідэнт нападзе на балтыйскія краіны, яны будуць адважна абараняцца ад «ворага, які пераўзыходзіць як па досведзе, так і па магчымасцях», а НАТА спатрэбіцца некалькі дзён, каб вырашыць, як рэагаваць. 

«Зрэшты, я думаю, што НАТА возьме верх. Але паглядзіце на Бахмут, паглядзіце на Аўдзееўку — так будуць выглядаць краіны Балтыі пасля інтэнсіўных баявых дзеянняў. Так будуць выглядаць вашыя гарады. Вільня больш не будзе прыгожай», — папярэдзіў ён. 

Менавіта таму, па словах Кулебы, самы танны і бяспечны спосаб пазбегнуць усяго гэтага — падтрымаць украінцаў, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі. 

Ён дадаў, што Літва разумее гэта, і таму падтрымлівае Украіну.

Чытайце таксама:

Якія населеныя пункты Расія паспрабуе захапіць пасля Аўдзееўкі?

Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам

Францыя падпісала абаронную дамову з Малдовай на фоне пагроз з боку Расіі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
10.03.2024
Спадар Беларус, гэта я кажу вам як правакатару, што закідвае гэбісцкія ўкіды. А калі вы сапраўды ведаеце гісторыю ВКЛ, то павінны разумець дзе сапраўдны вораг беларусаў, што менавіта супраць масковіі больш за ўсё ваявалі нашыя продкі на працягу стагоддзяў.
0
Беларус/адказаць/
10.03.2024
[Рэд. выдалена]
2
Спадар Беларус/адказаць/
10.03.2024
К, якім чынам ваш камент пра масковію абвяргае той факт, што Вільня наша? Я не лічу, што сучасныя літоўцы - нашы ворагі. Але чаму раптам я не павінен думаць і казаць, што Вільня наша?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031