Знайсці
10.03.2024 / 00:1763РусŁacБел

Ніякі гвалт недапушчальны. Заява «Нашай Нівы» па сітуацыі з Ганнай Клімовіч і Змітром Панкаўцом

Спецыялістка па камунікацыях Ганна Клімовіч распавяла ў сацыяльных сетках пра хатні гвалт, з якім яна сутыкнулася ў адносінах з журналістам Змітром Панкаўцом. У адказ Зміцер апублікаваў сваё бачанне падзей.

І Зміцер, і Ганна сёння не працуюць у «Нашай Ніве», але яны працавалі ў нашым калектыве раней, і адна з апісаных сцэн гвалту — канфлікт, які прывёў да шпіталізацыі Ганны, — адбылася менавіта ў той перыяд.

У красавіку 2018 года Зміцер Панкавец быў намеснікам галоўнага рэдактара, а Ганна Клімовіч незадоўга да таго звольнілася з аддзелу маркетынгу.

Ці ведалі мы пра гвалт?

Так, ведалі. Не ўсе акалічнасці, але ведалі. Ганна напісала ў сацыяльных сетках пра гэты факт. Мы былі шакаваныя сітуацыяй, бо ніколі не сутыкаліся з падобнымі прэцэдэнтамі. Зміцер заявіў кіраўніцтву Рэдакцыі, што збіраецца звольніцца, бо разумее сваю віну ў інцыдэнце і ўсведамляе ўсю сур’ёзнасць сітуацыі. Ён збіраўся прыкласці ўсе намаганні, каб Ганна прыняла ягоныя прабачэнні.

Чаму Зміцер працягнуў працу ў «Нашай Ніве»? 

У сваім цяперашнім допісе Зміцер сцвярджае, што зрабіў з той гісторыі высновы на ўсё жыццё. Ці так гэта адбылося насамрэч, мы не ведаем. Але тады мы паверылі свайму супрацоўніку. 

Многія нашаніўцы падтрымлівалі сяброўскія адносіны і са Змітром, і з Ганнай. Мы меркавалі, што адносіны ў Ганны і Змітра наладзіліся, яны зноў жылі разам як сям’я. Публічныя прэтэнзіі зніклі. 

Мы таксама меркавалі — а магчыма, проста спадзяваліся, — што той выпадак быў насамрэч адзінкавы. Пра іншыя падобныя сітуацыі мы не ведалі. Умешвацца ў прыватнае жыццё супрацоўнікаў было магчыма толькі ў той ступені, у якой яны самі дазвалялі нам, калі дзяліліся праблемамі і перажываннямі.

З 2021 года Зміцер Панкавец не працуе ў «Нашай Ніве».

Дык што, гвалт дапушчальны і можна проста перагарнуць старонку?

Адназначна не. Мы асуджаем сэксуальны, фізічны, псіхалагічны і любы іншы гвалт. У цывілізаваным грамадстве яму няма месца і няма апраўдання.

Зміцер і Ганна сёння не працуюць у «Нашай Ніве», але нам не ўсё адно. І цяпер, калі мы ведаем, як далей развіваліся гэтыя адносіны, гісторыя, якая адбылася ў 2018 годзе, успрымаецца зусім інакш. На жаль, тады мы гэтага не прадбачылі. Наша рэакцыя была б іншай.

Мы зычым Ганне сілаў пераадолець гэты траўматычны досвед. Гвалт у адносінах немагчыма нічым апраўдаць. 

Мы ж зробім высновы з гэтага і падобных выпадкаў, каб прадухіліць саму магчымасць з’яўлення такіх сітуацый у будучыні. 

#хопіцьгвалціць

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
83
Панылы сорам
17
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
12
Абуральна
2
10.03.2024
Мы зычым Ганне сілаў пераадолець гэты траўматычны досвед.

А Дзмітрыю?
10.03.2024
А, Зміцер хай знойдзе менш таксічную жанчыну і жыве спакойным жыццём. 
0
Яська/адказаць/
11.03.2024
НН не должна совать свой нос в такие дела. Главное вопрос мовы, с чем всё было нормально. А остальное личное дело.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930