Знайсці
09.03.2024 / 20:463РусŁacБел

Азербайджан запатрабаваў ад Арменіі неадкладнага вызвалення яшчэ чатырох сёлаў

Баку патрабуе ад Ерэвана неадкладнага вызвалення чатырох неэксклаўных сёлаў, а таксама ставіць пытанне па яшчэ чатырох эксклаўных сёлах, паведаміла 9 сакавіка прэс-служба намесніка прэм'ер-міністра Азербайджана Шахіна Мустафаева.

«Што тычыцца 4-х неэксклаўных азербайджанскіх вёсак (Баганіс Айрым, Ашагы Аскіпара, Хейрымлы і Гызылгаджылы), акупаваных Арменіяй, прыналежнасць іх Азербайджану бясспрэчная, і яны падлягаюць неадкладнаму вызваленню», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у офісе віцэ-прэм'ера адзначылі, што пытанне па чатырох кантраляваных Арменіяй эксклаўных вёсках (Юхары Аскіпара, Сафулу, Бархударлы і Кяркі) Азербайджана будзе вырашана ў рамках працэсу дэлімітацыі армянска-азербайджанскай мяжы.

Разам з тым у офісе віцэ-прэм'ера заявілі, што ў цяперашні час у камісіі Азербайджана і Арменіі па дэлімітацыі дзяржаўнай мяжы вядуцца работы па стварэнні нарматыўна-прававой базы, неабходнай для правядзення дэлімітацыйных работ.

Пры гэтым у Баку абверглі інфармацыю армянскіх СМІ аб акупацыі Азербайджанам 31 армянскага сяла.

Чытайце таксама:

Аліеў падняў сцяг Азербайджана над былым цэнтрам Нагорнага Карабаха

У Нагорным Карабаху засталася максімум тысяча армян

Армяне пакінулі Нагорны Карабах

Азербайджан затрымаў трох былых прэзідэнтаў непрызнанага Нагорнага Карабаха і былога старшыню парламента

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14
3
Пачалося/адказаць/
09.03.2024
Пакуль айзерам не дадуць па мордзе яны не супакояцца
15
Юрий/адказаць/
10.03.2024
Аллаху Акбар! За победу Азербайджана!
1
Analtol Sovkou/адказаць/
10.03.2024
Юрий, сгинь, нечистая сила! Юра шайтан, любовник трёх символов свободы и демократии - Эрдогана, Алиева и Кадырова. За поражение исламистов!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031