Знайсці
09.03.2024 / 19:593РусŁacБел

У Смалявічах гатовыя прыняць на працу лаўцоў птушак. Што трэба рабіць?

Аб'ява аб пошуку лаўцоў птушак была размешчана ў адным з вагонаў цягніка сталічнага метрапалітэна. На яе звярнула ўвагу чытачка агенцтва «Мінск-Навіны», датэлефанавалася да патэнцыйнага працадаўцы і падзялілася сваім вопытам пошуку працы.

Стандартная рэклама аб пошуку работнікаў прадпрыемствам. Патрабаваліся ўпакоўшчыкі, грузчыкі, слесары, трактарысты…

«Адразу на назву арганізацыі не звярнула ўвагу. Вока зачапілася за адну з вакансій у пераліку. Прадпрыемства шукала лаўцоў птушак! У галаве адразу паўстаў нейкі рамантычны вобраз, нешта зусім незвычайнае і нясумнае. Цікавы графік занятасці: тыдзень працуеш, тыдзень адпачываеш. Ну і заробак пазначаўся нават па сталічных мерках прыстойны — на рукі ад 2 000 рублёў», — расказала Юлія.

Праўда, калі чытачка ўважліва азнаёмілася з аб'явай, рамантыка рассеялася. Лаўцоў птушак шукала прадпрыемства «Смалявічы Бройлер». Абяцалі добрыя ўмовы працы, дастаўку з Мінска службовым транспартам, сацыяльны пакет, матэрыяльную дапамогу на харчаванне і кампенсацыю выдаткаў на медагляд.

«Усё ж цікавасць узяла верх, і я вырашыла даведацца пра вакансіі. Тым больш што разглядаю варыянт пераезду ў Смалявічы, раптам побач і працу добрую знайду.

Як аказалася, мая філалагічная адукацыя ў арганізацыі нікога не зацікавіла. Ім падыходзіў работнік нават без якой-небудзь «корачкі» і вопыту. Галоўнае патрабаванне — фізічна моцны, развіты чалавек.

Сутнасць працы — на працягу 15 гадзін (з абедзенным перапынкам) лавіць у памяшканні жывую птушку. Па сем двухкілаграмовых асобін браць у ахапку і несці ў скрыні. Мяне адразу папярэдзілі, што займаюцца гэтым фізічна моцныя мужчыны, якія, бывае, і суткі не вытрымліваюць.

Як варыянт, мне прапанавалі паспрабаваць сябе птушкагадоўкай — даглядаць за птушкай, адсочваць наяўнасць корму і вады, — падзялілася вопытам Юлія. — Магчыма, камусьці з мінчукоў такая занятасць спадабаецца, а я працягну свае пошукі».

Чытайце таксама:

Жанчына ў беларускай вёсцы разводзіць курэй, якія нясуць зялёныя і блакітныя яйкі

Ад смажання з цыбуляй да рызота: што прыгатаваць з курынай пячонкі і ў чым яе карысць

«Колькі каштуе? Ну, колькі дасце». Якія прысмакі можна купіць «па дарозе»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
16
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
4
1
Ваш кэп/адказаць/
09.03.2024
"У Смалявічах гатовыя прыняць на працу лаўцоў птушак. Што трэба рабіць?" 
Лавіць птушак, не?
09.03.2024
Накіраваць туды губопік, хай ловіць курэй ды пеўняў😁
0
ЯНКА/адказаць/
09.03.2024
Прачытаў.⠀ Цікава. :))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031