Знайсці
09.03.2024 / 20:406РусŁacБел

Магчымая прычына адыёзных пастоў Мядзведзева адначасова хрэстаматыйная і анекдатычная

Журналісты The Insider знайшлі дзіўнае падабенства ў часе паміж датамі напісання гнеўных пастоў Дзмітрыя Мядзведзева і датамі паставак яму з Італіі элітнага алкаголю ў абыход санкцый. Падобных супадзенняў налічылася як мінімум пяць.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Contributor / Getty Images

Новае расследаванне выдання The Insider раскрыла магчымую прычыну залішняй агрэсіўнасці намесніка старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў сацсетках.

Як выявілася, адыёзныя пагрозы Мядзведзева «ворагам Расіі» і ўсяму свету дзіўным чынам звязаныя з таемнымі пастаўкамі яму алкаголю з Італіі, а менавіта з італьянскіх вінаграднікаў самога Мядзведзева, пра якія ўпершыню загаварыў яшчэ Аляксей Навальны ў расследаванні «Ён вам не Дзімон» 2017 года. 

The Insider высветліў, што даты як мінімум пяці такіх паставак з Італіі папярэднічалі пяці гнеўным публікацыям Мядзведзева ў тэлеграме (разбежка была ад аднаго да трох дзён у залежнасці ад велічыні паставак). 

Пастаўлялася і дагэтуль пастаўляецца віно ў Расію праз сетку пасярэднікаў, зарэгістраваных у розных краінах, уключаючы Кіпр і Латвію, а таксама пры ўдзеле расійскага прадпрымальніка Ільі Елісеева, блізкага сябра і былога аднакурсніка Мядзведзева, які па дакументах якраз і валодае вінаробчым прадпрыемствам палітыка ў Таскане (Італія).

Елісееў і яго маёмасць знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Украіны, Новай Зеландыі, але дагэтуль не Еўрасаюза, што дазваляе прадпрымальніку свабодна кіраваць італьянскім прадпрыемствам Мядзведзева і працягваць пастаўляць таму элітнае віно, адзначае The Insider.

Даты таемных паставак італьянскага віна Мядзведзеву і даты публікацый адыёзных пастоў у тэлеграме палітыка. Крыніца: The Insider

Ілья Елісееў, блізкі сябар і былы аднакурснік Дзмітрыя Мядзведзева, які кіруе вінаробчым прадпрыемствам і вінаграднікамі палітыка ў Італіі (адтуль і ідуць пастаўкі віна асабіста Мядзведзеву). Фота: «Коммерсантъ»

Журналісты The Insider з прычыны ўсіх гэтых дзіўных супадзенняў выказалі здагадку, што ўнясенне Елісеева і вінаграднікаў Мядзведзева ў спіс санкцый ЕС магло б знізіць узровень таксічнасці палітыка ў сацыяльных сетках.

Аднак, як падкрэслівае выданне, у Мядзведзева ёсць яшчэ адно вінаробчае прадпрыемства ў Краснадарскім краі, якая вырабляе 150 тысяч бутэлек віна ў год.

Таму Мядзведзеў без алкаголя і агрэсіўных пастоў у тэлеграме дакладна не застанецца.

Чытайце таксама:

«Не Доктар Зло, а Міні Мы». Што за ўніформа на Дзмітрыі Мядзведзеве

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Дзмітрый Мядзведзеў прыдумаў карту падзелу Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
63
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
Пятро/адказаць/
09.03.2024
Думаю, што кaрлік. Такім жанчыны не ўдзімаюць.
10.03.2024
На Лепса стал похож 🤡
10.03.2024
Димок Калдырный.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031