Знайсці
04.03.2024 / 15:2422РусŁacБел

Дзмітрый Мядзведзеў прыдумаў карту падзелу Украіны

Намеснік старшыні Рады бяспекі і экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы на марафоне «Веды. Першыя», паказаў нібыта «новую» карту Усходняй Еўропы, на якой часткі цяперашняй Украіны знаходзяцца ў складзе іншых дзяржаў.

На карце бачна, што Вінніцкая вобласць нібыта можа аказацца ў складзе Румыніі, Ужгарад — Венгрыі, Польшча нібыта атрымае Львоў, Івана-Франкоўск і Жытомір, а астатнія рэгіёны далучацца да Расіі.

На ілюстрацыі Адэса, Мікалаеў, Чаркасы, Чарнігаў, Палтава, Днепр, Запарожжа, Сумы, Херсон уваходзяць у склад РФ. Непрызнанае Прыднястроўе на гэтай карце таксама лічыцца за Расіяй.

Украіне ж, згодна з гэтай картай, застанецца невялікі кавалак тэрыторыі з цэнтрам у Кіеве.

«Расіі трэба ісці цяперашнім шляхам. Гістарычныя часткі краіны павінны вярнуцца дадому», — рэзюмаваў намеснік старшыні Рады Бяспекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
39
Ха-ха
76
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
59
0
Вавёрка/адказаць/
05.03.2024
У жалюгіднага ад злоўжываньня гарэлкай канцаткова з'ехаў дах.
0
Памяркоўны/адказаць/
05.03.2024
Румыніі з Польшчай навыдаваў тэрыторый, а да РБ нічога не далучыў. Лукашысты, матайце на вус, як да вас ставіцца "старэйшы брат" - горш, чым да ворагаў з НАТА.
06.03.2024
пора Смоленску вернуться в родную гавань
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031