Знайсці
09.03.2024 / 17:0038РусŁacБел

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расія ўпадзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь» — украінская разведка

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны выдала заяву да другой гадавіны стварэння беларускага падраздзялення імя Кастуся Каліноўскага ў украінскім войску.

У сваёй заяве ГУР адзначае, што

«да бою з маскоўскай пачварай беларускія добраахвотнікі сталі з першых дзён вялікай вайны: абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут».

Ушаноўваючы імёны загінулым і аддаючы даніну павагі тым, хто змагаецца ў гэты момант, падкрэсліваецца, што беларусы ваююць супольна з украінцамі «ў вызначальны для нашых абодвух народаў і будучыні ўсёй Еўропы час».

А напрыканцы робіцца выснова:

«Тады зажывеш шчасліва, казаў Кастусь Каліноўскі, калі маскаля над табой не будзе. Так што — наперад! І калі абяскроўленая паразай агідная Расія ўпадзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь, якая будзе мець аснову новай арміі ― дасведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве».

Чытайце таксама:

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
3
Сала украине./адказаць/
10.03.2024
Пакетызатар, няма ужо чарназема вна украине, весь проданы у ес.
0
бабруйчанін/адказаць/
10.03.2024
Юрась, На бабруйскам аэрадраме толькі сесці узляцець здольны літакі Магчымасці абслугоуваць там німа Апошнія 33 гады там на ауто ганялі таму чЬто ні разкралі як у суседзей..захавалі.Узляталі сядалі у 19 годзе і у 21 некалькі разоу... В Украіне клікалі пукіна у Харькаве Маріупале Данецке Херсоне Бахмуце Лімане ..Пытанне да сваіх грамадзян німа???Вайна в Украіне пачалась у 14 годзе нагадваю Дзля цябе калі???
0
Пакетызатар/адказаць/
10.03.2024
Сала, после палеглых там ванякс чарназём будзе адметны. Можа хочаш праверыць асабіста?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031