Знайсці
09.03.2024 / 16:0044РусŁacБел

«Я напісала, што Крым належыць Расіі». Беларуска здзіўленая, чаму ў яе ўзніклі праблемы ў Літве

Трагікамічную гісторыю гродзенкі Людмілы Жданюк расказваюць літоўскія СМІ.

12 гадоў таму гродзенка Людміла Жданюк выйшла замуж за літоўца і пераехала да яго жыць пад Друскенікі. Пры гэтым працягвала катацца да хворай маці ў Гродна. З цягам часу Жданюк атрымала пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве. Але цяпер яе пазбаўляюць дакумента.

Прычына банальная: у канцы 2023 года жанчыну папрасілі ў анкеце адказаць на пытанне, якой краіне належыць Крым — Расіі ці Украіне.

«У канцы анкеты было некалькі пытанняў. Першае гучала так: «Ці падтрымліваеце Вы ўварванне Расіі ва Украіну?», і варыянты адказу — «так» ці «не». Прамежкавых варыянтаў няма. Другое пытанне: «Чый Крым?». Варыянты адказу — «Расіі ці Украіны». Я спачатку адмовілася запаўняць анкету, але мне сказалі, што без яе не прымуць заяву.

Я запоўніла, напісала, што Крым належыць Расіі», — расказвала Людміла.

Пазней з ёй двойчы звязаліся прадстаўнікі Дэпартамента міграцыі, прасілі ўдакладніць адказ.

«Затым мне паведамілі, што мае дадзеныя выслалі ў нейкі міжнародны суд. З 15 лістапада рашэння няма, дазволу на жыхарства таксама няма», — абураецца беларуска.

Жданюк пакуль можа знаходзіцца ў Літве, таму што атрымала візу на паўгода — да ліпеня. Аднак надзеі на атрыманне дазволу на жыхарства ў яе больш няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
46
Ха-ха
120
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
7
3
Нуканешне/адказаць/
11.03.2024
Помста, на шчасце летувісаў, пытанні радыкалізацыі замежнай русскамірнай швалі іх не надта хвалююць, бо з русскім міром яны парвалі адразу і рашуча яшчэ ў 1989-м годзе. 

У адрозненне ад беларускай губернскай большасці, якая не жадае праблему не тое што вырашаць, а нават усвядоміць сабе. Бо тады давядзецца і прызнаць, што свае праблемы яна пакрысе, але штодзённа, стварае сабе сама. А Лукашэнка толькі ўмела карыстаецца гэтым, і пільнуе каб халопскі русскій мір на Беларусі ніколі не перавёўся. 
1
Сымон/адказаць/
12.03.2024
Анюта, ажаніцца ніхто не забараняе. Але адмаўляць у праве на жыхарства грамадзянам краіны-агрэсаркі з імперыялістычнымі поглядамі Літва, як краіна, якая жыла 40 гадоў пад расейскай акупацыяй - цалкам мае рацыю і права.
2
Янка/адказаць/
12.03.2024
Батя, свабода слова існуе. Але у датычэнні іншаземцаў перш за ўсё дзейнічае прынцып пагрозы нацыянальнай бяспекі. Літва мае поўнае права не дазваляць жыць на сваёй тэрыторыі тым іншаземцам, якія прасоўваюць ідэі расескага імперыялізма, ад якога Літва пакутвала шмат дзесяцігоддзяў ў XX стагоддзі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031