Знайсці
05.03.2024 / 21:482РусŁacБел

Беларускі гадзіннік з касмічным дызайнам атрымаў прэстыжную прэмію

Дызайн наручных гадзіннікаў ад беларускага брэнда Hvilina атрымаў прэстыжную прэмію ў галіне дызайну прадуктаў-iF DESIGN AWARD 2024. Гэта ўжо 7-я міжнародная ўзнагарода для брэнда, піша CityDog.io.

iF DESIGN AWARD — адна з найважнейшых дызайнерскіх прэмій у галіне, яна ўручаецца найстарэйшым у свеце незалежным інстытутам дызайну iF International Forum Design GmbH (Гановер, Германія).

У гэтым годзе разам з Hvilina ў намінацыі ўдзельнічалі такія брэнды, як Apple, Seiko, Casio і інш.

Калекцыя наручных гадзіннікаў Universum Mechanical, натхнёная рамантызмам касмічных падарожжаў і прагрэсам у засваенні чалавекам космасу, уганаравалася прэміяй у катэгорыі Product — Watches/Jewelry. Дызайн збудаваны на канцэпцыі зліцця стылізацый дзвюх зорных картаў — старажытнай і сучаснай.

На цыферблаце ёсць два кольцы для індыкацыі часу (знешняе і ўнутранае), а таксама каляндар.

Гадзіннік з калекцыі можна замовіць на сайце брэнда, яго кошт — 450 еўра.

Чытайце таксама:

Мы ведаем, які аксесуар вам тэрмінова патрэбны, — гэта мілы крабік для валасоў. Глядзіце, як такія носяць модныя мінчанкі

Выбіраеце новыя красоўкі на вясну? Падглядзелі, што цяпер носяць мінчукі, — натхняйцеся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Рабакоп/адказаць/
06.03.2024
Гадзіннік "Гвіліна"? Не, дзякуй.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
06.03.2024
Все что нужно знать про эти "дизайнерские премии" и хакатоны. Даже фотографию для презентации нормальную не смогли сделать(замылен циферблат). Оформление упаковки - уровень выпускника курсов говнодизайна. Ну, и премию за двухцветную картинку на часах с копеечным механизмом, хорошо если модифицированным, а не просто прикрученным, по цене 450 евро. Страна непуганных дурней. За эти бабки можно не просто что хочешь, какие-нибудь Swatch 4 штуки, Seiko, Citizen в 5 раз симпатичнее купить, а и что-нибудь премиальное на скидках из штатов с доставкой, как сделал я.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031