Знайсці
05.03.2024 / 21:18РусŁacБел

Прайшоў новы суд над Аляксеем Раманавым

Прычынай сённяшняга суда над былым палітвязнем Аляксеем Раманавым, які мае анкалагічнае захворванне, стаў дэкрэт Лукашэнкі №7 («Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»). Як ён скончыўся і ў чым дакладна абвінавачвалі Аляксея — пакуль невядома, піша «Гомельская вясна».

Раней Аляксея Раманава затрымлівалі 23 студзеня падчас хвалі вобшукаў у сем'ях палітвязняў. Спачатку мужчыну прысудзілі 15 сутак арышту, а потым, не выпускаючы, дадалі яшчэ 15 нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Толькі праз 30 сутак яго ўсё ж такі вызвалілі.

Аляксей мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. Падчас апошняга арышту ў ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Але яго ў такіх выпадках адвозілі ў шпіталь і тут жа вярталі назад.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі Ігара Чудзілоўскага

Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ўганаравалі прэміяй польскага Newsweek

Галоўную бухгалтарку з Магілёва затрымалі нібыта за 800 негатыўных каментароў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031