Знайсці
02.03.2024 / 19:084РусŁacБел

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі

Учора ўвечары тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў пра нібыта затрыманне былога старшыні Брэсцкага гарвыканкама, а цяпер кіраўніка абласных прафсаюзаў Аляксандра Рагачука. Пасля тая ж інфармацыя са спасылкай на «Белсат» з'явілася і ў іншых СМІ. Але насамрэч яна не пацвярджаецца.

Сёння Аляксандр Рагачук у сваім асабістым тэлеграм-канале выставіў сваё фота, на якім ён выяўлены пры вырашэнні сямейных спраў.

«Спяшаюся паведаміць вам, што сёння з унукамі наведаў дзіцячую краму цацак. Дзе мяне раскашэлілі… пэўным чынам», — пажартаваў былы дзяржаўны, а цяпер прафсаюзны чыноўнік.

Аляксандр Рагачук узначальваў Брэсцкі гарвыканкам амаль 10 гадоў — з 2014 па 2023 год.

Чытайце таксама:

У Брэсце заўважылі знікненне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў

Некуды знік першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Магчыма, яго затрымалі

Стала вядома, за што звольнілі мэра Брэста Рагачука і куды яго прызначаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
даведка/адказаць/
02.03.2024
С чего бы его задерживать, если Рогачук агитировал за избрание депутатом замначальника брестского УКГБ.
0
Принципиальный вопрос/адказаць/
02.03.2024
Это дети или внуки? Если дети, то сколько лет его жене?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031