Знайсці
01.03.2024 / 20:164РусŁacБел

У польскім Шчэціне машына ўляцела ў людскі натоўп, дзясяткі пацярпелых

У горадзе Шчэціне на паўночным захадзе Польшчы аўтамабіль вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў натоўп людзей. Трагедыя адбылася 1 сакавіка каля 15.30 паводле мясцовага часу.

Пасля першай аварыі машына Ford Focus зноў выехала на праезную частку, праехала каля кіламетра і сутыкнулася з іншымі аўтамабілямі. Парушальнік пры гэтым ехаў па сустрэчнай паласе. У гэтай аварыі, акрамя Ford, пацярпелі тры аўтамабілі.

У выніку, як паведамляюць польскія СМІ, не менш за 19 чалавек атрымалі раненні, двое знаходзяцца ў крытычным стане. Чацвёра людзей атрымалі раненні ўжо пры сутыкненні Ford з іншымі машынамі. Сярод пацярпелых — шасцёра дзяцей. 

33-гадовы кіроўца «Форда» не затрыманы. Сам ён не пацярпеў.

Паліцыя сцвярджае, што гэтая аварыя, нягледзячы на спецыфічныя абставіны — не тэрарыстычны акт.

Чытайце таксама: 

70-гадоваму кіроўцу ў Маладзечне стала блага за рулём, ён урэзаўся ў дрэва і памёр

Кіроўцу выкінула праз лабавое шкло. У Мазыры аўто перакулілася і з усяе моцы ўрэзалася ў слуп

Год пасля жудаснага ДТЗ пад Смалявічамі: як сёння жывуць родныя ахвяр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
14
Абуральна
13
01.03.2024
Moje współczucia.
0
Вайте/адказаць/
01.03.2024
Žvir, поганый у тебя язык, жвир На латинку перешел, а дерьмом -равно несет. Лукашисты дузи не меняют. ))))
02.03.2024
Вайте, jeście moúčki.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031