Знайсці
21.02.2024 / 10:5717РусŁacБел

«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці

21 лютага, у Дзень роднай мовы, дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.

Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе.

 Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.

Беларуская мова — гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя».

Чытайце таксама:

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Тэкст дыктоўкі да Дня роднай мовы прысвецяць 100-годдзю Васіля Быкава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
4
мда уж.../адказаць/
21.02.2024
"філалагіня", якая не ведала (а можа і ведаць не хацела) мовы...
21.02.2024
яна быццам бы філолаг паводле адукацыі, таму асабліва дзіўна, што не ведала мовы
2
Авой/адказаць/
22.02.2024
Ух ты, а ў чым праблема прымусіць хаця б сваіх "міністраў" камунікаваць беларускай? Дык не, прасцей байкі распавядаць у Ютубе. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031