Знайсці
17.02.2024 / 12:216РусŁacБел

За якую суму Raiffesen можа прадаць Прыёрбанк інвестару з ААЭ

Патэнцыйны продаж долі Raiffeisen Bank International (RBI) у Прыёрбанку абяцае стаць адной з найбуйнейшых угодаў на фінансавым рынку Беларусі за апошнія гады.

Фота: Office Life

З заявы самога RBI вядома, што перамовы ідуць з інвестарам з ААЭ і што ўгода пацягне за сабой страты, якія ацэньваюцца мінімум у 225 млн еўра. Office Life паспрабаваў падлічыць на аснове наяўных звестак, пра якую выніковую суму ўгоды можа ісці гаворка.

На думку аналітыка Аляксандра Шкута (CFA), калі супаставіць звесткі адкрытай фінансавай справаздачнасці Raiffeisen Bank International і Прыёрбанка, то можна прыйсці да высновы, што беларускі актыў RBI могуць прадаць прыкладна за 0,6-0,8 капіталу.

Адпраўной лічбай пры разліку мультыплікатара ўгоды з'яўляецца кошт чыстых актываў Прыёрбанка, а гэта 487 млн еўра. Пры гэтым доля RBI ў Прыёрбанку складае 87,74% (427 млн).

Другі момант, які трэба ўлічваць, — гэта пазыкі, выдадзеныя Прыёрбанку групай RBI. Гістарычна іх памер можна ацаніць прыкладна ў 80 млн еўра. Дадаўшы гэтую суму, атрымліваем інвестыцыі групы ў Прыёрбанку: каля 507 млн еўра.

Пад увагу варта прыняць і прагноз самой RBI аб стратах ад угоды — 225 млн еўра. Пры такой страце кошт долі складае каля 282 млн еўра.

Акрамя таго, пры куплі банкаў звычайна ёсць дадатковая камісія, якая выплачваецца праз нейкі час пасля падпісання ўгоды. Звычайна гэта 10-15% ад сумы. У нашым выпадку — каля 30 млн еўра.

«Зыходзячы з такіх разлікаў, хутчэй за ўсё, угода будзе закрыта па мультыплікатары 0,6-0,8 да капіталу. І яе сума можа скласці ад 280 млн да 320 млн еўра.

Акрамя таго, на бягучы момант не ясна, ці будзе прададзены толькі банк або ўся доля бізнесу RBI, якая таксама ўключае ў сябе лізінгавую і страхавую кампаніі», — кажа Аляксандр Шкут.

Ён дадае, што пры гэтым уваходжанне ў капітал новага інвестара з ААЭ, хутчэй за ўсё, ніяк не паўплывае на працу банка.

А што тычыцца доляў іншых акцыянераў, то, хутчэй за ўсё, яны ніяк не зменяцца. У капітале банка захаваецца ўдзел фізічных асоб і дзяржавы.

У якасці патэнцыйнага пакупніка Прыёрбанка названы Soven 1 Holding Limited, зарэгістраваны 28 снежня 2022 года ў Абу-Дабі.

Чытайце таксама:

Raiffeisen Bank прадае сваю маёмасць арабам і сыходзіць з Беларусі

Прыёрбанк прэзентаваў перавод грошай па нумары тэлефона

У інфакіёсках Прыёрбанка больш не прымуць 100-даляравых купюр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
17.02.2024
Нет такого фонда
0
UAE, не молчите/адказаць/
17.02.2024
Ленивые белорусы поищите в Эмиратах, это ведь ваши деньги.
17.02.2024
UAE, не молчите, на жаль, такія з нас псеўда-СМІ. Ніякай зацікаўленасці ў тым каб высветліць, хто стаіць за гэтай канторай. Ганьба! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031