Знайсці
01.02.2024 / 12:55РусŁacБел

Прыёрбанк прэзентаваў перавод грошай па нумары тэлефона

Паведамляецца, што грошы будуць пераведзеныя імгненна.

Фота: priorbank.by

Сістэма імгненных плацяжоў (СІП) — сэрвіс, які дазваляе здзяйсняць пераводы ў рэжыме рэальнага часу ў беларускіх рублях паміж кліентамі розных банкаў Беларусі, толькі па нумары мабільнага тэлефона і назве банка, дзе адкрыты рахунак атрымальніка, паведамляецца на сайце банка.

Для адпраўкі пераводу патрэбны толькі нумар мабільнага тэлефона і назва банка, дзе адкрыты рахунак, а перадаваць нумар карткі іншаму чалавеку не трэба, дастаткова толькі нумара тэлефона.

Камісія за перавод — 1.2%, але мінімальная — адзін рубель.

Мінімальная сума пераводу — тры рублі, максімальная-500 рублёў. Штодзённы ліміт — 1000 рублёў, штотыднёвы — 2000 рублёў.

Чытайце таксама:

У інфакіёсках Прыёрбанка больш не прымуць 100-даляравых купюр

Booking перастаў прымаць аплату беларускіх банкаў? І так, і не

Прыёрбанк пачаў адпраўляць пераводы ў еўра ў Польшчу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031