Знайсці
19.01.2024 / 16:291РусŁacБел

Booking перастаў прымаць аплату беларускіх банкаў? І так, і не

Чытачы «Анлайнера» заўважылі, што апошнія некалькі дзён сэрвіс рэзервавання Booking.com не прымае аплату з картак некаторых беларускіх банкаў пры рэзерваванні жылля за мяжой. Ці глабальная гэта праблема, і як ёй даць рады?

«У мяне піша: «Не ўдалося апрацаваць даныя вашай карты», хоць літаральна пазаўчора на гэтую карту было зарэзервавана без праблем, прычым карта прывязаная, то-бок адразу ўжо ў запісе. І з мабільнай праграмы, і з камп'ютара — аднолькавая праблема. Карты двух розных банкаў былі паспрабаваныя», — напісаў карыстальнік форума выдання 16 студзеня.

«Сёння ноччу паспяхова спісаў Booking грошы за рэзерваванне ў Германіі. А летась за кватэру ў Вільні адзін раз не праходзіла аплата, добра, з гаспадыняй удалося дамовіцца, што аплацім пры заездзе. Так што праблема не глабальная, залежыць хутчэй ад таго, хто грошы спісвае», — дадае іншы карыстальнік ужо 17 студзеня.

Адна з версій, чаму так адбылося — пераход сэрвісу на амерыканскую аплатную сістэму Stripe. Чытачы паведамляюць, што карты Прыёрбанка і Беларусбанка працуюць, хоць ёсць і тыя, у каго зарэзерваваць жыллё картамі гэтых банкаў не атрымліваецца. Сюды ж можна аднесці карты Альфа-Банка — у чытача «Анлайнера» зарэзерваваць жыллё ўсё ж выйшла. Але ў кагосьці з карткай гэтага банка рэзерваванне не прайшло.

З лайфхакаў карыстальнікі форума раяць глядзець варыянты, дзе аплату апрацоўвае сам гатэль, а не Booking.com. Так больш шанцаў, што аплата пройдзе. Альбо шукаць варыянт «аплата на месцы» і ўжо там аплачваць гатоўкай або картай.

Таксама засталася магчымасць выкарыстоўваць PayPal. Некаторыя карты беларускіх банкаў выдатна прывязваюцца да гэтай сістэмы.

Чытайце таксама:

У Беларусі запрацаваў новы сэрвіс анлайн-браніравання гатэляў

«Пры сустрэчы яны датыкаюцца адно да аднаго насамі». Беларусы патрапілі на выспу, пра якую мала хто чуў

Як самастойна спланаваць авіяпадарожжа і не прагадаць? Беларусы падзяліліся лайфхакамі

Смажаныя сабакі на прылаўках і музыка з Pokemon на могілках. Беларус расказаў, як тры месяцы пражыў на поўдні В'етнама

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
20.01.2024
Санкцыі. Карткі, якія выдаюць беларускія банкі, проста блакуюцца. І Stripe тут ні пры чым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031