Знайсці
04.02.2024 / 13:228РусŁacБел

«Давай яго дачакаемся». Беларусы знялі сатыру на жонак мабілізаваных

Праект «ЧынЧынЧэнэл» выпусціў сатырычнае шоу пра жонак мабілізаваных «Давай его дождёмся». У першай серыі актрысы Алена Зуй-Вайцяхоўская і Нэла Агрэніч расказваюць, як «заставацца вернай сяброўкай і ідэальнай жонкай, калі вашага мужа паклікалі на святую спецаперацыю».

Галоўныя гераіні праекта — вядучая Ангеліна Звездапад (Алена Зуй-Вайцяхоўская) і «ідэальная жанчына» (Нэла Агрэніч), якая паказвае ў відэаінструкцыі, як жа мусіць сябе паводзіць выдатная жонка мабілізаванага. Да прыкладу, яна збірае неабходныя рэчы для мужа, які атрымаў позву, — не толькі тушонку ды пляшку, але і чорны пакет у чалавечы рост.

Каб падтрымаць у мужчыне баявы дух, ідэальная жонка перад адыходам яго на фронт чытае яму Чапаева. А ў дзень ад’езда начышчае яму берцы сваімі слязьмі і змагаецца з благімі пачуццямі праз думкі пра нешта новае — напрыклад, пральную машыну.

Каментатары ацэньваюць ролік па-рознаму. Большасці ён падабаецца — адзначаюць, што інструкцыю можна хоць цяпер паказваць на БТ, бо яна і так мала адрозніваецца ад прадзяржаўнага кантэнту. А ёсць і тыя, каго відавочна зачапіў гумар ад «ЧынЧынЧэнэла» — адзін з каментароў, да прыкладу, гучыць так: «Якое паскудства… Нічога святога».

@feelmach Беларусы знялі сатыру на жонак мабілізаваных #беларускіцікток#беларускітыкток#беларускіярэкамендацыі#нашаніва#беларускаямова#мова#пабеларуску#беларусь#новостибеларуси#чинчинченэл♬ Я РУССКИЙ - SHAMAN

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Стваральнікі «Працэсаў» здымаюць новае гумарыстычнае шоу — пра жонак мабілізаваных

«Не баюся быць дрэннай дзяўчынкай». Алена Жалудок выпусціла новы кліп

«Вы хочаце паставіць мне помнік?» Купалавец Міхась Зуй распавёў, як сваім пытаннем раззлаваў Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
35
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
0
Axel Justas/адказаць/
04.02.2024
Ok, пардон, я чамусьці быў упэўнены, што гэта пра ўкрайнскіх жонак... Нават не даглядзеў да канца, так брыдка стала.
1
Дзеля справядлівасці/адказаць/
05.02.2024
Такое ўражанне, што гы-гы-лозунгі з маршаў 2020 года ўраслі людзям у свядомасць, нічога іншага не могуць стварыць.
2
Апяць дваццаць пяць/адказаць/
05.02.2024
Ой-ё-ёй як шмат абражаных у каменціках:)
Ай-яй-яй людзі калекамі вяртаюцца, а яны, бач ты, сатыру сваю здымаюць:)
Іго-го-го!

Называецца "у хляву тэлевізію правялі":)
Свінкі зарохкалі, што, аказваецца, рэпартажы здымаюць не толькі пра кармавыя дабаўкі і надоі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031