Знайсці
02.02.2024 / 12:143РусŁacБел

Брэд Піт знімецца ў апошнім фільме Таранціна

Славуты рэжысёр трэці раз уз'яднаецца з Брэдам Пітам у апошнім фільме Таранціна «Кінакрытык».

Брэд Піт і Квенцін Таранціна. Фота: Frazer Harrison / Getty Images for AFI

Мінулы раз Піт атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану ў фільме «Аднойчы ў Галівудзе» 2019 года, дзе ён сыграў акцёра-дубёра Кліфа Бута, а таксама зняўся ў Таранціна ў «Бясслаўных выблядках». Там ён сыграў лейтэнанта Альда Рэйна — камандзіра яўрэйска-амерыканскага атрада тагачасных спецназаўцаў.

Фільм будзе зняты на Sony Pictures, прадзюсарам выступіць Стэйсі Шэр, рэліз фільма намечаны на 2025 год, піша Deadline.

Таранціна не раскрывае падрабязнасці будучай 10-й стужкі, якая магчыма стане апошняй у рэжысёра, які казаў, што спыніцца на 10-м фільме.

Але ў маі Таранціна распавёў, што падзеі будуць разгортвацца ў 1977 годзе. Гісторыя заснавана на асобе рэальнага чалавека-кінакрытыка, які ніколі не быў па-сапраўднаму знакаміты і пісаў рэцэнзіі на фільмы для порнаграфічнага часопіса. Імаверна, натхненне пастаноўшчык чэрпаў з падзей, якія адбываліся з ім. Да таго як праславіцца, Таранціна падпрацоўваў, загружаў у аўтамат фільмы для дарослых.

Рэжысёр прызнаўся, што ў адным з іх яму падабаўся раздзел, прысвечаны кіно. Быў адзін крытык, які зрабіў на будучую знакамітасць асаблівае ўражанне.

Зорка Таранціна ўзышла пасля выхаду фільма «Шалёныя сабакі» 1992 года, у якім зняліся Харві Кейтэль, Цім Рот, Стыў Бушэмі, Майкл Мэдсэн. Гэтыя акцёры і далей здымаліся ў фільмах Таранціна. А сусветная слава прыйшла да Таранціна ўжо з «Крымінальным чытвом».

Што да Брэда Піта, то ён стаў сусветна вядомым пасля фільма «Інтэрв'ю з вампірам» 1994 года.

Чытайце таксама:

Новая экранізацыя «Майстра і Маргарыты» скарыла мінчан і прывяла ў шаленства прыхільнікаў вайны. Што ў ёй такога?

У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку

Ікону сусветнага кіно, 88-гадовага Алена Дэлона прызналі недзеяздольным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
бабруйчанін /адказаць/
02.02.2024
Беславные ублюдкі Голды Ці шаленыя псы Нэтаньяху??)))У Галівудзе зараз Оскараносная цема ці не?)))
0
Херманбаўм/адказаць/
02.02.2024
Таранціна,.. бр-р-рр. Не маё. Хіба толькі пад настрой адпаведны...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.02.2024
Херманбаўм

Да, иди Нетфликса пожуй, месте с соплями, заплывшей опой и мозгом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031